Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Па выніках сустрэчы Уладзіміра Зіноўскага з прэзідэнтам ЕБРР падпісана пагадненне аб падтрымцы развіцця МСП ў Беларусі

13 верасня 2017 года ў Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Зіноўскага з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сумой Чакрабарці ў рамках яго візіту ў Рэспубліку Беларусь.

У час сустрэчы бакі падвялі вынікі 25-гадовага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЕБРР.

Агульны аб'ём фінансавых рэсурсаў, прадастаўленых Банкам з моманту афармлення членства Рэспублікі Беларусь у ЕБРР, складае каля 2 млрд. еўра. Пры падтрымцы ЕБРР рэалізаваны знакавыя інвестыцыйныя праекты ў прыватным сектары: уведзены ў эксплуатацыю заводы "Штадлер", "Кранаспан".

У 2016 годзе Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця прынята новая Стратэгія для Беларусі на 2016 - 2019 гады, згодна якой зняты абмежаванні па працы ў дзяржаўным сектары.

Міністр эканомікі выказаў надзею, што новай Стратэгія дапаможа рэалізаваць знакавыя праекты ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку, у дзяржаўным сектары. Уладзімір Зіноўскі з задавальненнем адзначыў, што ў цяперашні час з удзелам ЕБРР на розных стадыях рэалізацыі знаходзяцца праекты ў фінансавай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, транспартнай інфраструктуры. У прыватнасці, вядзецца актыўная падрыхтоўка да рэалізацыі першага пілотнага праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства па рэканструкцыі часткі аўтамабільнай дарогі М-10.

Пасля заканчэння сустрэчы было падпісана Пагадненне паміж ЕС і ЕБРР па падтрымцы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва як асноўнай рухаючай сілы мясцовага і рэгіянальнага росту ў Рэспубліцы Беларусь. З боку Еўрасаюза дакумент падпісала кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, з боку ЕБРР – кіраўнік-дырэктар па рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказу Франсіс Маліж.

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў важнасць падпісання Пагаднення для Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя якога будзе садзейнічаць павышэнню  канкурэнтаздольнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў, умацаванню іх патэнцыялу, павелічэнню іх уноску ў эканамічны рост краіны, стварэнню новых працоўных месцаў і дыверсіфікацыі нацыянальнай эканомікі. Агульны аб'ём грантавага фінансавання з боку Еўрапейскага саюза складзе 6 млн. еўра.