Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Прадстаўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у абмеркаванні сучасных формаў арганізацыі бізнесу

 16 лістапада 2016 года ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва адбылася канферэнцыя на тэму: “Сучасныя формы арганізацыі бізнесу: міжнародны досвед і перспектывы развіцця ў Беларусі”.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і Усходні камітэт германскай эканомікі сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступіла намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч.

Падчас канферэнцыі былі абмяркованы замежная і айчынная практыка прымянення аўтсорсінга і субкантрактацыі, іх роля ў аптымізацыі затрат і павышэння прыбытковасці бізнесу, звязаныя з іх прымяненнем пагрозы для бізнесу і праблемы развіцця ў Беларусі. Асобны блок пытанняў был прысвечаны ролі кластарнай палітыкі і кластарных арганізацый у іннавацыйным развіцці эканомікі.

Ад Міністэрства эканомікі ў канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік упраўлення эканомікі іннавацыйнай дзейнасці Дзмітрый Крупскі, спецыялісты дадзенага упраўлення Таццяна Хвалько і Наталля Лук’янцава, а таксама кансультант аддзела эканамічнага аналізу галоўнага упраўлення макраэканамічнага аналізу і ўпраўлення Марына Баранава.

Начальнік упраўлення эканомікі іннавацыйнай дзейнасці Дзмітрый Крупскі выступіў з дакладам на тэму “Кластарнае развіццё і дзяржаўная кластарная палітыка Рэспублікі Беларусь”, які ўключыў стратэгію дзеянняў у галіне кластарнага развіцця на 2016-2020 гады.

Стратэгія дзеянняў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у галіне кластарнага развіцця на 2016-2020 гады прадугледжвае:

- арганізацыю выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных у праграмных дакументах (Дзяржаўнай праграме іннавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады,  Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 г. №3 “Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы”, Плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы ад 14.06.2007. №3 (зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.04.2016 г. №336), Комплексе мер па рашэнню задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2016 г. і забеспячэнню макраэканамічнай збалансаванасці (зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2016 г. №28/2);

- прыняцце раней  падрыхтаваных нарматыўных прававых актаў;

- фарміраванне карты кластараў Беларусі;

- падрыхтоўку пераліку пілотных кластарных праектаў і іх касультатыўна-метадычнае суправаджэнне;

- падрыхтоўку і рэалізацыю планаў мерапрыемстваў па стымуляванню кластарнага развіцця вабласцей (г. Мінска);

- ініцыяцыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які прадугледжвае стварэнне Беларускай кластарнай абсерваторыі і 5 рэсурсных цэнтраў кластарнага развіцця, а таксама навучанне арганізатараў кластарных праектаў/кластарных менеджэраў;

- правядзенне штогадовых конкурсных адбораў кластарных праектаў для аказання дзяржпадтрымкі на іх рэалізацыю (пасля прыняцця адпаведнага нарматыўнага прававога акта).

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 70 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, дзелавой супольнасці, а таксама навуковых колаў Беларусі і Германіі.