Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Прадстаўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у дыскусіі аб стварэнні стартапаў ва універсітэтах

 5 верасня 2017 года ў г. Мінску прайшоў круглы стол на тэму: «Стварэнне і развіццё стартапаў ва універсітэтах».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асацыяцыя бізнес-адукацыі і ДУА «Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій» БДУ. Круглы стол праводзіўся ў партнёрстве з грамадскім аб'яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ТСIБ ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуеццаТСпры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці «USAID».

У рамках круглага стала былі абмеркаваны актуальныя пытанні ў галіне стартап-руху. У прыватнасці, гаварылася пра важнасць ўключэння моладзі ў інавацыйную і прадпрымальніцкую дзейнасць, усталявання прафесійна-дзелавых сувязяў вынаходнікаў і прадпрымальнікаў, якія прапануюць інавацыйныя прадукты і тэхналогіі, з патэнцыяльнымі інвестарамі і дзелавымі партнёрамі. Удзельнікі разгледзелі праблемы развіцця стартапаў ва універсітэтах, абмеркавалі магчымыя шляхі ўзняцця прадпрымальніцкай актыўнасці сярод студэнтаў, а таксама бізнес-мадэлі фінансавання стартапаў ва ўніверсітэтах.

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі універсітэцкай супольнасці і арганізатары стартап-мерапрыемстваў. Ад Міністэрства эканомікі ўдзельнічалі ў круглым стале намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Дзмітрый Красоўскі і начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Дзмітрый Крупскі.