Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Прэс-тур у Віцебскую вобласць

У рамках правядзення інфармацыйна-тлумачальнай працы па пытаннях прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і з мэтай папулярызацыі прадпрымальніцкай дзейнасці Міністэрства эканомікі сумесна з Нацыянальным прэс-цэнтрам і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам арганізавалі 26 снежня 2017 года прэс-тур у г. Віцебск.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

У рамках прэс-тура адбыўся сумесны брыфінг першага намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Алега Мацкевіча і намесніка Міністра эканомікі Дзмітрыя Матусевіча. У ім таксама прынялі ўдзел намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Аляксандр Каліноўскі, старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, начальнік аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Трафімаў, прадстаўнікі бізнес-колаў г. Віцебска.

Падчас брыфінга Алег Мацкевіч праінфармаваў аб развіцці малога і сярэдняга бізнесу ў Віцебскай вобласці, мерах па яго падтрымцы, у тым ліку, па развіцці інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва ў рэгіёне. Намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч у сваю чаргу распавёў аб пакеце дакументаў па разняволенню бізнэс-ініцыятывы, падпісаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і праінфармаваў пра змест сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з прадпрымальнікамі, якая адбылася 22 снежня 2017 года.

Удзельнікі прэс-тура наведалі пляцоўкі інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА «Прававая група «Закон і Парадак», які літаральна напярэдадні атрымаў статус суб'екта інавацыйнай інфраструктуры, а таксама ККУП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу”.