Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Сектаральны савет кваліфікацыі ў сферы бізнес-кіравання ўхваліў праект профстандарта «Упраўленне камерцыйнай арганізацыяй»

24 кастрычніка 2019 г. у Мінэканомікі адбылося чарговае пасяджэнне сектаральным савета кваліфікацый ў сферы бізнес-кіравання пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь пад старшынствам намесніка Міністра Юрыя Чабатара.

У рамках пасяджэння адбыўся разгляд праекта прафесійнага стандарту «Упраўленне камерцыйнай арганізацыяй». Па выніках разгляду праекта было прынята рашэнне ўхваліць яго і накіраваць на разгляд і зацвярджэнне ў адрас Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам завершаны важны этап фарміравання інстытуцыйнага механізму мадэрнізацыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь і стварэння ўмоў для нарошчвання прафесійнага патэнцыялу кіраўніцкіх кадраў, што ўяўляецца выключна важным і актуальным у кантэксце выклікаў Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі і патрэбаў комплекснай мадэрнізацыі краіны.