Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі падрыхтоўку 15-га Беларуска-Літоўскага эканамічнага форума

22 студзеня 2020 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра Аляксандра Чарвякова з Віцэ-міністрам эканомікі і інавацый Літвы Кацярынай Раяка і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрусам Пулокасам.

У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні стану і перспектыў гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Літвы, а таксама патэнцыйныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы.

Таксама на сустрэчы былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі 15-га Беларуска-Літоўскага эканамічнага форума, правядзенне якога запланавана на май 2020г. у Клайпедзе.