Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі вынікі першага этапу навучання па адукацыйнай праграме Сусветнага банка ў галіне кластэрнага менеджменту

У рамках Сумеснай праграмы Еўрасаюза і Рэспублікі Беларусь у падтрымку развіцця прыватнага сектара эканомікі 18 кастрычніка 2019 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча намесніка Міністра Дзмітрыя Ярашэвіча з групай спецыялістаў Сусветнага банка і кансультацыйнай кампаніі «Cluster Competitiveness Group, Inc.» (Іспанія), якая з'яўляецца выканаўцам мерапрыемстваў па кампаненце «Ініцыятывы павышэння канкурэнтаздольнасці».

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся вынікі першага этапу навучання (14-17 кастрычніка 2019 г.) мэтавай вучэбнай групы па адукацыйнай праграме Сусветнага банка ў галіне кластэрнага менеджменту.

У склад мэтавай вучэбнай групы ўвайшло больш за 40 чалавек. Сярод іх кіруючыя работнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і гаррайвыканкамаў, адказных за фарміраванне і рэалізацыю кластарнай палітыкі на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва прафесійных асацыяцый (саюзаў юрыдычных асоб) і тэхнапаркаў з 4-х прыярытэтных сектараў эканомікі, якія маюць найвялікшы арганізацыйны і інавацыйны патэнцыял для рэалізацыі кластарных ініцыятыў (інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, медыцына, фармацэўт ка, біятэхналогіі і зялёная эканоміка, прыборабудаванне і робататэхніка).

Па выніках сустрэчы бакамі канстатавана высокая значнасць праекта для Беларусі, адзначаны якасны ўзровень правядзення першага этапу навучання і выказаны намеры аб далейшым плённым супрацоўніцтве.