Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

У Мінску праходзіць семінар па Генэральнаму пагадненню па гандлі паслугамі СГА

22-24 студзеня 2019 года ў Мінску праходзіць Нацыянальны семінар па Генэральнаму пагадненню па гандлі паслугамі СГА. Арганізатарамі семінара выступаюць Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Сакратарыятам Сусветнай гандлёвай арганізацыі пры падтрымцы праекта ПРААН «Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўваходжанні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыяла».

Генеральнае пагадненне па гандлі паслугамі (ГАТС) - пагадненне Сусветнай гандлёвай арганізацыі, якое ўступіла ў сілу ў 1995 годзе, у якім сфармуляваны прынцыпы, што складаюць аснову шматбаковай прававой сістэмы, рэгулючай гандаль паслугамі ў рамках СГА.

Мэтай семінара з'яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў і экспертнага патэнцыяла прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусі, якія былі задзейнічаны ў перамовах па доступе на рынак паслуг у кантэксце далучэння да СГА. Семінар накіраваны на паляпшэнне разумення ўдзельнікамі структуры, функцыянавання, абавязацельстваў і прынцыпаў ГАТС з акцэнтам на фарміраванне спецыфічных абавязацельстваў па доступе на рынак паслуг.


У адкрыцці семінара прынялі ўдзел намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, Пасол па асобых даручэньнях МЗС - галоўны перамоўшчык па далучэнні Беларусі да СГА Уладзімір Серпікаў, кіраўнік праекта Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь "Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўваходжанні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыяла» Максім Губскі, Дарадца упраўлення гандлю паслугамі і інвестыцый Сакратарыята СГА Хуан Марчэцці.