Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Укараненне механізма ДПП ў беларускую эканоміку абмеркавалі на адукацыйным семінары

7 чэрвеня 2019 года ў г. Мінску адбыўся адукацыйны семінар на тэму «Асноўныя змены ў заканадаўстве і асаблівасці рэалізацыі праектаў у сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства». Ён стаў першым мерапрыемствам у рамках кампанента па ўмацаванні патэнцыялу для дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП) Праграмы ў падтрымку развіцця прыватнага сектара Рэспублікі Беларусь, якая рэалізуецца ў нашай краіне Сусветным банкам пры фінансаванні Еўрасаюза. Суарганізатарам семінара выступіла кампанія АТ «ТРАНСПРОЕКТ Груп».

У семінары прынялі ўдзел намеснік Міністра эканомікі Алена Пермінава, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіслаў Шчэпаў, кіраўнік Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Алекс Крэмер, зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўнага сектара, грамадскіх аб'яднанняў і навукова-акадэмічнай супольнасці.

У сваім прывітальным слове Алекс Крэмер распавёў пра тое, што ў перамовах з ім прыватныя замежныя інвестары выказваюць высокую зацікаўленасць у інвеставанні ў Беларусь. На думку кіраўніка Прадстаўніцтва Сусветнага банка, такая цікавасць стварае сур'ёзную магчымасць для вырашэння пытання дастатковага фінансавання інфраструктуры ў нашай краіне за кошт механізмаў ДПП. «Усё залежыць ад таго, у якой ступені будуць адпрацаваны працэдуры і як хутка зацікаўленыя органы змогуць перайсці да практычнай рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства», - падкрэсліў Крэмер.

У сваю чаргу Алена Пермінава адзначыла актуальнасць інстытута дзяржаўна-прыватнага партнёрства, якая абумоўлена як абмежаванасцю бюджэтных сродкаў на развіццё інфраструктуры, так і неабходнасцю павышэння якасці паслуг.

«У цэлым, я аптымістычна стаўлюся да працэсу укаранення механізму ДПП у нашу эканоміку. На дадзены момант мы ўжо дасягнулі этапу конкурса па першым айчыннаму пілотнаму праекту - «Рэканструкцыі ўчастка аўтадарогі М-10». Больш за тое, праект выклікае вялікую цікавасць у патэнцыйных прыватных партнёраў », - сказала намеснік Міністра эканомікі.

Яна нагадала, што ў рамках мерапрыемстваў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг., кожнаму рэгіёну неабходна заключыць не менш за адно пагадненне па праекце, які рэалізуецца з механізмам ДПП. І аптымальна рэалізаваць іх на працягу наступнай пяцігодкі.

«Часу мала. Наша задача - стварыць сёння неабходныя перадумовы і пракласці шлях для новых праектаў у сферах адукацыі, аховы здароўя, смеццеперапрацоўкі і іншых накірунках. Але для яе рэалізацыі неабходна дасканалае веданне дзеючага заканадаўства, а таксама разуменне як прымяняць яго на практыцы », - рэзюмавала Алена Пермінава.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з актуальнымі юрыдычнымі аспектамі дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь і абмеркавалі асаблівасці ініцыявання, падрыхтоўкі і фінансавання праектаў ДПП, адлюстравання ключавых палажэнняў праектаў у пагадненнях аб ДПП і дагаворах аб узаемадзеянні, правядзення конкурсаў па адборы прыватных партнёраў і вырашэння праблемных аспектаў у дадзенай сферы.

У якасці спікераў выступілі запрошаныя міжнародныя эксперты, якія маюць шматгадовы вопыт удзела ў праектах ДПП, а таксама прадстаўнікі Мінэканомікі і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у фарміраванні нарматыўнай прававой базы для дадзенага механізму ў Рэспубліцы Беларусь.