Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Уладзімір Зіноўскі сустрэўся з новапрызначаным Кіраўніком Прадстаўніцтва СБ у Беларусі

6 верасня 2017г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага з Рэгіянальным дырэктарам Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен і новапрызначаным  Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Крэмерам.

Раней Аляксандр Крэмер узначальваў Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Малдове, Кыргызскай Рэспубліцы і Туркменістане.

Уладзімір Зіноўскі павіншаваў Аляксандра Крэмера з прызначэннем на новую пасаду. Міністр эканомікі падзякаваў Сусветнаму банку за фінансавую падтрымку, а таксама за арыентаванасць праектаў Сусветнага банка на вырашэнне найбольш актуальных задач эканамічнага развіцця і паляпшэння якасці жыцця насельніцтва Беларусі.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі дзеючых інвестыцыйных і кансультацыйных праектаў Сусветнага банка ў Беларусі  і прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння ў рамках падрыхтоўкі новай Стратэгіі Партнёрства Групы Сусветнага банка з Рэспублікай Беларусь на 2018 - 2021 фінансавыя гады.

За ўвесь перыяд супрацоўніцтва (1992 - 2017) Сусветны банк інвеставаў больш за 1,6 млрд. даляраў ЗША ў шэраг значных інфраструктурных і сацыяльных праектаў у Рэспубліцы Беларусь.

Дзеючы партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае ў сябе восем праектаў з удзелам крэдытных рэсурсаў Сусветнага банка на суму 930,7 млн. долараў ЗША і тры праекты з удзелам грантавых рэсурсаў на суму 7,7 млн. долараў ЗША.