Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Вынікі выязной адкрытай прыёмнай у Полацку

У мэтах шырокага асвятлення рашэнняў Кіраўніка дзяржавы і Урада па фарміраванні ў краіне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, Мінэканомікі сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам і пры ўдзеле рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання арганізавана работа па правядзенні выязных «адкрытых прыёмных» з мэтай абмеркавання пытанняў развіцця прадпрымальніцтва ў раённых цэнтрах Беларусі.

9 кастрычніка 2019 г. чарговая выязная «адкрытая прыёмная» была праведзена ў г. Полацку.

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваныя пытанні ўдасканалення сістэмы дзяржаўнай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; сертыфікацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці (спрашчэнне працэдуры падачы дакументаў, падаўжэнне тэрміну дзеяння сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці); кадравага патэнцыялу (недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, у тым ліку рабочых прафесій); арэндных адносін; парадку пакрыцця расходаў пры службовых камандзіроўках; пытанні санітарна-гігіенічнай службы.

Прадстаўнікамі дзяржаўных органаў дадзены адпаведныя тлумачэнні па ўзнятых пытаннях.