Навiны
Міністр эканомікі ўзначаліў беларускую дэлегацыю на “Тыдні Еўразіі АЭСР 2016” у Парыжы
21.11.2016

З 21 па 24 лістапада 2016 года беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім прыме ўдзел у мерапрыемствах “Тыдня Еўразіі 2016”, якая адбудзецца ў штаб-кватэры Арганізацыі па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці (АЭСР) у Парыжы.

У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць Першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны, Першы намеснік Міністра фінансаў Максім Ермаловіч, намеснік Міністра эканомікі Ірына Касцевіч, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтва Мінэканомікі Пётр Арушаньянц, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Павел Латушка, намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Навіцкі, ген. дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Павел Горбач, выканаўчы дырэктар Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Святлана Шарснёва і інш.

Уладзімір Зіноўскі прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця мерапрыемства, выступіць з дакладам на сустрэчы міністраў, прысвечанай прадукцыйнасці і ўстойлівасці эканомікі краін Еўразіі, прыме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў камітэтаў у рамках Праграмы АЭСР па павышэнню канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі і ў дзелавым форуме, у рамках якога пройдзе шэраг двухбаковых сустрэч прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі з топ-мэнэджментам кампаній з краін, якія ўваходзяць у АЭСР.
Адным з найважнейшых мерапрыемстваў у графіку працы беларускай дэлегацыі на “Тыдні Еўразіі 2016” стане круглы стол па павышэнні канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі, на якім будзе абмеркавана экспертная ацэнка нашай краіны па тэме “паляпшэнне прафесійных навыкаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва праз паслугі па падтрымцы прадпрымальніцтва”.

Праграма АЭСР па павышэнні канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі была пачата ў 2008 годзе. У рамках гэтай праграмы ў Беларусі рэалізаваны праект экспертнай ацэнкі нашай краіны па тэме “паляпшэнне прафесійных навыкаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва праз паслугі па падтрымцы прадпрымальніцтва”. Каардынатарам гэтага праекта ад беларускага боку выступіла Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Па выніках ацэнкі групы экспертаў АЭСР падрыхтаваны праект “дарожнай карты”, у які ўключаны метадычныя рэкамендацыі ў галіне ўдасканалення прафесійных навыкаў МСП праз паслугі па падтрымцы прадпрымальніцтва ў Беларусі.

З прэзентацыяй мер па рэалізацыі экспертных прапаноў АЭСР на круглым стале выступіць намеснік міністра эканомікі Ірына Касцевіч.

На палях мерапрыемства таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з удзелам беларускай дэлегацыі.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) - гэта міжнародная арганізацыя эканамічна развітых краін, якія прызнаюць прынцыпы прадстаўнічай дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі. АЭСР з'яўляецца форумам, у рамках якога ўрады краін-членаў маюць магчымасць абмяркоўваць, распрацоўваць і каардынаваць эканамічную і сацыяльную палітыку. Місія АЭСР заключаецца ў прасоўванні палітыкі, арыентаванай на эканамічны рост і сацыяльны дабрабыт людзей ва ўсім свеце. АЭСР падтрымлівае актыўныя партнёрскія адносіны больш чым з 70 краінамі, якія не з'яўляюцца членамі Арганізацыі, сярод якіх і Рэспубліка Беларусь.

Ідэя правядзення Тыдня Еўразіі ў АЭСР паўстала ў выніку актыўнага ўдзелу рэгіёну ў дзейнасці АЭСР і працы яе пляцовак, сетак і органаў, а таксама з прычыны росту значнасці дзяржаў Еўразіі для краін-удзельніц АЭСР.

Мэта гэтага трохдзённага мерапрыемства заключаецца ў тым, каб стварыць умовы для далейшага ўмацавання адносін паміж дзяржавамі Еўразіі і краінамі-удзельніцамі АЭСР і звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на ўзмацненне супрацоўніцтва па цэлым шэрагу накірункаў, звязанае з канкурэнтаздольнасцю рэгіёну.

У Тыдні Еўразіі ў АЭСР прымуць удзел высокапастаўленыя прадстаўнікі краін Еўразіі і АЭСР, прафесары, кіраўнікі прадпрыемстваў, супрацоўнікі міжнародных арганізацый-партнёраў, прадстаўнікі грамадскасці і эксперты ў адпаведных сферах.

Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА