Навiны
Прадстаўнікі Мінэканомікі прынялі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі
14.12.2016

13 снежня 2016 года прайшла 4-я штогадовая галандска-польска-беларуская трохбаковая канферэнцыя “Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя”.

Канферэнцыя была прысвечана тром асноўным тэмам: выклікі для Беларусі ў працэсе далучэння да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, паляпшэнне бізнес-адукацыі і шляхі павелічэння даступнасці адукацыі з дапамогай дыстанцыйнай адукацыі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навучальных устаноў з Нідэрландаў, Польшчы і Беларусі, бізнэс-асацыяцый, беларускіх урадавых устаноў, а таксама Часовы павераны ў справах Аддзялення Пасольства Нідэрландаў у Мінску Пол ван Оўствэйн, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, сузаснавальнік і старшыня незалежнага беларускага Балонскага камітэта прафесар Уладзімір Дунаеў, заснавальнік Цэнтра Астрагорскага прафесар Яраслаў Крывой, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Піваварскі.

Ад Міністэрства эканомікі ў канферэнцыі прыняў удзел начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Дзмітрый Крупскі. У рамках панэлі “Бізнес-адукацыя ў Беларусі: спрыянне пераходу да рынкавай эканомікі і эканамічных рэформаў” Дзмітрый Крупскі выступіў з дакладам на тэму “Сфера бізнес-адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: характарыстыка, тэндэнцыі, праблемы і перспектывы развіцця” і прыняў удзел у дыскусіі аб шляхах далейшага развіцця сістэмы бізнес-адукацыі ў нашай краіне.

Канферэнцыя дала магчымасць экспертам з Беларусі, Нідэрландаў і Польшчы абмеркаваць, які досвед краіны могуць пераняць адна ў адной у сферы паляпшэння вышэйшай і бізнес-адукацыі.

Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА