Навiны
Уладзімір Зіноўскі сустрэўся з Паслом Францыі Дыдз’е Канэсам
18.11.2016

17 лістапада 2016 года Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Дыдз’е Канэсам. Удзел у сустрэчы прыняла намеснік Міністра Ірына Касцевіч.

Вітаючы госця і павіншаваўшы яго з прызначэннем на пасаду, Уладзімір Зіноўскі з задавальненнем адзначыў, што пасля невялікага спаду ў дынаміцы, які назіраўся ў мінулыя гады, у апошні год беларуска-французскія адносіны характаразуюцца высокай інтэнсіўнасцю двухбаковых кантактаў.

“Нашы краіны ўзаемадзейнічаюць у сферах узаемнага гандлю, інвестыцый, транспарту, навукі, экалогіі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, турызму. На ўсіх гэтых накірунках мы не толькі дасягнулі пэўных поспехаў, але і маем вялікі патэнцыял для росту”, - заявіў Міністр эканомікі.

Ён таксама падзякаваў Францыі за канструктыўную пазіцыю ў прыняцці рашэнняў ЕС па адмене большасці абмежавальных мер супраць Беларусі ў лютым 2016 г.
Падчас перамоў бакі абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама аспекты візіту Уладзіміра Зіноўскага ў Парыж.

Як чакаецца, Міністр эканомікі ўзначаліць беларускую дэлегацыю на “Тыдні Еўразіі ў АЭСР 2016”, якая пройдзе 22-24 лістапада 2016 года ў штаб-кватэры Арганізацыі па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці ў Парыжы.

Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА