Навiны
Уладзімір Зіноўскі выступіў з дакладам і правёў шэраг сустрэч у межах “Тыдня Еўразіі 2016”
22.11.2016

Працягваецца візіт беларускай дэлегацыі на чале з Уладзімірам Зіноўскім у Парыж для ўдзелу ў мерапрыемствах “Тыдня Еўразіі 2016”, які праходзіць у штаб кватэры Арганізацыі па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці.

Сёння Міністр эканомікі выступіў з тэматычным дакладам на сустрэчы міністраў па тэме: “Прадукцыйнасць і ўстойлівасць эканомікі краін Еўразіі”.

Даклад Уладзіміра Зіноўскага быў прысвечаны мерам, якія Рэспубліка Беларусь рэалізуе па стварэнні спрыяльных умоў для прыцягнення ў краіну інвестыцый.

Таксама на палях Тыдня Еўразіі 2016 Уладзімір Зіноўскі сустрэўся з Міністрам прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі Янам Младэкам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. На сустрэчы было адзначана, што Беларусь і Чэхія з’яўляюцца даўнімі партнёрамі і ўзаемадзейнічаюць у сферах узаемнага гандлю, інвестыцый, транспарта, навукі, экалогіі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і турызма, прычым па кожнаму з дадзеных накірункаў ёсць патэнцыял для развіцця. Уладзімір Зіноўскі заявіў, што Беларусь гатова аказваць неабходнае садзейнічанне для максімальна паспяховай рэалізацыі беларуска-чэшскіх праектаў.

Сёння ж у Парыжы запланавана сустрэча Міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, Першага намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Тараса Надольнага і Першага намесніка Міністра фінансаў Максіма Ермаловіча з кіраўніком аддзела па экспартным крэдытам дырэктарата па гандлю і сельскай гаспадарцы АЭСР Дэвідам Драйсдэйлам. Чакаецца, што бакі абмяркуюць перспектывы перагляду пазіцый Рэспублікі Беларусь у экспартным крэдытным рэйтынгу АЭСР.

Акрамя таго, намеснік Міністра Ірына Касцевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Упраўляючых камітэтаў стран-удзельніц АЭСР у межах праграмы АЭСР па павышэнні канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі, на якім адбылося абмеркаванне будучай працэдуры ацэнкі Беларусі.


Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА