Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Інвестыцыйная палітыка / Iнвестыцыйная палiтыка / Вынікі інвестыцыйнай палітыкі

Вынікі інвестыцыйнай палітыкі

Па выніках студзеня-верасня 2019 года ў эканоміку рэспублікі выкарыстана 19 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах склала 104,3 працэнта да адпаведнага перыяду 2018 года. Удзельная вага інвестыцый у асноўны капітал да ВУП склала 19,7 працэнта.

Захоўваецца станоўчая дынаміка росту затрат на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў - 109,7 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня 2018 года. Доля іх у агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал склала 39,2 працэнта. Тэмпы росту будаўніча-мантажных работ склалі 102,6 працэнта, іх доля склала 50,5 працэнта.

У студзені-верасні 2019 гады значныя аб'ёмы інвестыцый выкарыстаны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў па будаўніцтву Беларускай АЭС, горнаабагачальнага комплексу Старобінскага радовішча ЗТАА «Слаўкалій», комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў ААТ «Мазырскі НПЗ», устаноўкі запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў ААТ «Нафтан», трэцяй лініі Мінскага метрапалітэну, праектаў, што рэалізуюцца ААТ «Беларуськалій», Мінэнерга і іншых.

Прыцягненне замежных інвестыцый

Па выніках студзеня-верасня 2019 г. паступленне замежных інвестыцый у рэальны сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь склала 7,1 млрд. дал. ЗША, з іх 5,2 млрд. дал. ЗША або 73,6% – прамыя замежныя інвестыцыі, 6,0 млн. дал. ЗША або 0,1% – партфельныя, 1,9 млрд. дал. ЗША або 26,4% – іншыя.

Аб'ём прамых замежных інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) (далей – ПЗІ на чыстай аснове) па выніках студзеня-верасня 2019 г. склаў 1,1 млрд. дал. ЗША.

ТОП-10 краін-інвестараў з ПЗІ на чыстай аснове па выніках студзеня-верасня 2019 г.: Расійская Федэрацыя – 24,1% ад агульнага аб'ёму ПЗІ на чыстай аснове (без уліку паступленняў ад банкаўскага сектара, продажу нерухомасці, падаткаў у бюджэт) (201,0 млн. дал. ЗША), Рэспубліка Кіпр – 20,6% (171,9 млн. дал. ЗША), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты – 5,1% (42,6 млн. дал. ЗША), Федэратыўная Рэспубліка Германія – 4,9% (41,0 млн. дал. ЗША), Швейцарская Канфедэрацыя – 4,9% (41,0 млн. дал. ЗША), Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі – 4,2% (35,2 млн. дал. ЗША), Кітайская Народная Рэспубліка – 4,1% (33,9 млн. дал. ЗША), Нідэрланды – 3,9% (32,9 млн. дал. ЗША), Злучаныя Штаты Амерыкі – 3,3% (27, 5 млн. дал. ЗША), Рэспубліка Польшча – 3,0% (25,3 млн. дал. ЗША).

Галіновая структура ПЗІ на чыстай аснове па выніках студзеня-верасня 2019 г.:

прамысловасць (36,2%);

фінансавая і страхавая дзейнасць (24,0%);

аптовая і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (14,6%);

будаўніцтва (6,0%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (5,6%);

аперацыі з нерухомай маёмасцю (4,9%);

інфармацыя і сувязь (4,0%);

сельская, лясная і рыбную гаспадарку (1,4%);

транспартная дзейнасць (1,0%);

іншыя (2,3%).