Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўна-прыватнае партнёрства / Падрыхтоўка праекта ДПП у Беларусі ад ініцыянавання да заключэння пагаднення аб ДПП

Падрыхтоўка праекта ДПП у Беларусі ад ініцыянавання да заключэння пагаднення аб ДПП

Парадак падрыхтоўкі, разгляду і ацэнкі прапаноў аб рэалізацыі праектаў ДПП, а таксама парадак арганізацыі і правядзення конкурсу па выбары прыватнага партнёра зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2016 г. № 532 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 года “Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве”.

 

Устаноўленыя заканадаўствам працэдуры, у прыватнасці, прадугледжваюць:

 

распрацоўку дзяржаўным альбо прыватным ініцыятарам канцэпцыі, яе ўзгадненне дзяржаўнымі органамі, ацэнку Цэнтрам ДПП, разгляд і ўзгадненне МІКС;

                                                                                         

падрыхтоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання (ТЭА) з паралельнай распрацоўкай праекта пагаднення аб ДПП, уключаючы вызначэнне ўмоў прыцягнення прыватнага партнёра для рэалізацыі праекта ДПП, выяўленне і правядзенне ацэнкі рызык, размеркаванне іх паміж дзяржаўным і прыватным партнёрамі;

 

ацэнку ТЭА адпаведнымі дзяржаўнымі органамі і Цэнтрам ДПП;

 

падрыхтоўкупраекта рашэння аб рэалізацыі праекта ДПП у адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве” (далей - рашэнне аб рэалізацыі праекта ГЧП), яго ўзгадненне;

 

разгляд ТЭА і іншых матэрыялаў МІКС і адабрэнне ім праекта ДПП;

 

распрацоўкуконкурснай дакументацыі (пасля прыняцця рашэння аб рэалізацыі праекта ДПП), яе праверка Цэнтрам ДПП, узгадненне з дзяржаўнымі органамі і адабрэнне МІКС;

 

правядзенне конкурсу па выбары прыватнага партнёрадля заключэння пагаднення аб ДПП;

 

заключэнне пагадненне аб ДПП паміж дзяржаўным і прыватным партнёрамі.

 

У выпадку, калі ініцыятарам праекта выступае не дзяржаўны орган, а прыватны ініцыятар, то прапанова першапачаткова падлягае разгляду ў зацікаўленага органа, і толькі пасля адабрэння ім прапанаваных канцэпцыі і ТЭА ўступае ў сілу агульная працэдура ў частцы яго ацэнкі і разгляду дзяржаўнымі органамі, Цэнтрам ДПП і МІКС.

Патрабаванні да канцэпцыі праекта ДПП, ТЭА, конкурснай дакументацыі, а таксама методыка ацэнкі прапаноў аб рэалізацыі праектаў ДПП устаноўлены Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 27 лiпеня 2016 г. № 49 “Аб праектах дзяржаўна-прыватнага партнёрства”.