Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Інвестыцыйная палітыка / Прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык пад гарантыі / Прыцягненне крэдытаў,якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь

Прыцягненне крэдытаў,якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь

Парадак і ўмовы прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, якія  выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь (далей – гарантыі Урада), а таксама парадак іх выканання вызначаны Палажэннем аб парадку прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 г. № 359 (далей – Указ № 359).

 

Алгарытм працэдурных дзеянняў пры прадастаўленні гарантый Урада для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў

 

1) Правядзенне ініцыятарам праекта маркетынгавых і іншых даследаванняў па інвестыцыйным праекце, вызначэнне крынiц фiнансавання, пошук інвестара, арганізацыя распрацоўкі бізнес-плана інвестыцыйнага праекта.

 

Заканадаўства:

Арганізацыя і парадак складання бізнес-планаў:

- пункты 6 і 7 Палажэння аб парадку арганізацыі распрацоўкі, зацвярджэння і разгляду бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, а таксама правядзення экспертызы інвестыцыйных праектаў зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2014 № 506 (далей – Пастанова № 506);

- Правілы па распрацоўцы бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, зацверджаныя пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 № 158.

Неабходнасць распрацоўкі абгрунтаванняў інвестыцый (па праектах, па якіх прадугледжваецца будаўніцтва) - Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2014 г. № 26.

Патрабаванні да абгрунтавання інвестыцый - ТКП 45-1.02-298-2014 «Будаўніцтва. Перадпраектная (Перадінвестыцыйная) дакументацыя. Склад, парадак распрацоўкі і зацвярджэння.

 

2) Выбар генеральнага падрадчыка для будаўніцтва аб'екта, вызначэнне пастаўшчыка тэхналогій і абсталявання на аснове маркетынгавых даследаванняў і параўнання тэхнічных і вартасных характарыстык наяўных перадавых аналагаў, а таксама па выніках праведзенага тэндэру (конкурсу).

Заканадаўства:

 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычнiка 2016 г. № 380;

Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2014 г. № 88.

3) Правядзенне лакальнай экспертызы па інвестыцыйным праекце.

Заканадаўства:

ўнясенне матэрыялаў для правядзення лакальнай экспертызы і патрабаванні да заключэнняў органаў кіравання Пастанова № 506;

форма заключэння галіновага органа кіравання пастанова Міністэрства эканомікі ад 25 ліпеня 2014 г. № 55.

4) Правядзенне Міністэрствам эканомікі дзяржаўнай комплекснай экспертызы інвестыцыйнага праекта на прадмет мэтазгоднасці аказання дзяржаўнай падтрымкі, у тым ліку прадастаўлення гарантыі Урада для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Заканадаўства:

Пастанова № 506.

5) Прадастаўленне ініцыятарам праекта ў орган кіравання неабходнага пакета дакументаў для падрыхтоўкі рашэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні гарантыі Урада (далей праект рашэння).

Заканадаўства:

Указ № 359.

6) Напраўленне органам кіравання пакета дакументаў з праектам рашэння ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўства:

Указ № 359.

7) Прыняцце рашэння Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні гарантыі Урада.