Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Комплекснае развіццё НIС / Прасоўванне падрыхтаваных праектаў нарматыўных прававых актаў і арганізацыйна-практычная праца ў галіне кластэрнага развіцця.

Прасоўванне падрыхтаваных праектаў нарматыўных прававых актаў і арганізацыйна-практычная праца ў галіне кластэрнага развіцця.

Распрацаваны ў 2014 годзе праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях фарміравання і дзяржаўнай фінансавай падтрымкі інавацыйна-прамысловых кластараў” інтэграваны з праектам Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2009 года № 255”. Праект Указа прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 255 “Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва”ў частцы дапаўнення напрамкаў аказання дзяржаўнай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія з'яўляюцца арганізацыямі кластэрнага развіцця, прадастаўленнем субсідый для рэалізацыі кластарных праектаў.

Арганізацыйна-практычная праца ў галіне кластэрнага развіцця праводзілася па трох напрамках:

- арганізацыя і правядзенне інфармацыйна-кансультацыйных мерапрыемстваў.Сумесна з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у студзені 2016 года праведзены Круглы стол, прысвечаны ацэнцы магчымасцяў выкарыстання замежнага досведу кластэрнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, у ліпені 2016 года - Рэспубліканскі семінар-нарада па актуальных пытаннях кластэрнага развіцця, па выніках якога вызначана стратэгія дзеянняў ў галіне кластэрнага развіцця на 2016-2018 гады;

- аказанне кансультацыйна-метадычнай падтрымкі ініцыятарам і арганізатарам кластарных праектаў. На працягу 2016 года такая падтрымка аказвалася некалькім ініцыятыўным групам суб'ектаў гаспадарання па пытаннях выбару формы арганізацыі кластара, канкрэтнага алгарытму фарміравання кластара, які ўлічвае спецыфіку і маштаб дзейнасці яго патэнцыйных удзельнікаў.

Даведачна.

Па стане на 31 снежня 2016 года ажыццяўляецца падрыхтоўка наступных пілотных кластарных праектаў:

1) медыка-фармацэўтычны кластар Віцебскай вобласці;

2) прыборабудаўнічы кластар г. Мінска;

3) інавацыйна-прамысловы кластар у галіне энергазберажэння на базе арганізацый Мінскага раёна.

У згаданыя кластары ўваходзяць 24 арганізацыі-ўдзельніка.

- арганізацыя інфармацыйнага забеспячэння мерапрыемстваў па прасоўванні і папулярызацыі кластарнай мадэлі развіцця. На працягу 2016 года забяспечана публікацыя трох матэрыялаў па дадзенай тэматыцы (інтэрв'ю і два артыкулы) у розных сродках масавай інфармацыі, што спрыяла павышэнню інфармаванасці як дзелавой і навуковай супольнасці, так і шырокай грамадскасці аб намаганнях Мінэканомікі ў галіне кластарызацыі нацыянальнай эканомікі.