Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Прававыя гарантыі інвестарам

Прававыя гарантыі інвестарам

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

• Міжнароднае права

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб інвестыцыях” i iншыя акты заканадаўства

Двухбаковыя пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання падпісана больш за 60 пагадненняў

Двухбаковыя пагадненні аб садзейнічанні ў ажыццяўленні (заахвочванні) і ўзаемнай абароне інвестыцый Рэспублікі Беларусь падпісана каля 60 пагадненняў

• Сеульская канвенцыя аб заснаванні шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый (Канвенцыя MIGA)

З 2012 года Беларусь стала паўнапраўным членам шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый (ШАГІ), падпісаўшы і ратыфікаваўшы усе неабходныя дакументы. Гэта дадаткова пацвярджае гатоўнасць нашай краіны да захавання агульнапрынятых нормаў і стандартаў міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва.

• Канвенцыя па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак паміж дзяржавамі і фізічнымі і юрыдычнымі асобамі іншых дзяржаў (ICSID)

• Дадатковыя прававыя гарантыі інвестару прадастаўляюцца пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2010 г. № 10 “Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”

 Беларусь займае 50-е месца па Індэксу вяршэнства закона за 2014 г. сярод 99 краін і тэрыторый свету па васьмі ключавых паказчыках: абмежаванне паўнамоцтваў інстытутаў улады, адсутнасць карупцыі, парадак і бяспека, абарона асноўных правоў, празрыстасць інстытутаў улады, выкананне законаў, грамадзянскае правасуддзе, крымінальнае правасуддзе.

Даведачна: Індэкс вяршэнства закона - гэта камбінаваны паказчык, распрацаваны ў 2010 годзе Міжнароднай няўрадавай арганізацыяй World Justice Project. Ён вымярае дасягненні краін свету ў забеспячэнні прававога асяроддзя. Лідэрамі рэйтынгу апынуліся дзяржавы Паўночнай Еўропы: Швецыя, Данія, Нарвегія, Фінляндыя і Нідэрланды. Перад нашай краінай стаіць Ліван, пасля Беларусі - Манголія. Украіна займае 68-е месца. Польшча на 22-м месцы, Літва і Латвія ў спісе не пазначаны. Расія - 80-е, Казахстан - 71-е месца.

* Інфармацыя падрыхтавана на падставе Інтэрнэт-крыніц