Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню

Прававыя асновы

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (скарочаная назва – Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь) з’яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, які падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь, праводзіць дзяржаўную палітыку, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферах аналізу і прагназіравання сацыяльна-эканамічнага развіцця, распрацоўкі і рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, развіцця прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці эканамічнай неплацёжаздольнасці (банкруцтва) .

Мінэканомікі каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь у гэтых сферах.

Мінэканомікі ў сваей дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб Міністэрстве .