Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы

Дзяржаўныя праграмы

У 2016 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 106 «Аб дзяржаўных праграмах і некаторых пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі» ажыццяўляўся пераход на новую сістэму фарміравання і фінансавання дзяржаўных праграм.

Яго мэта – павышэнне выніковасці рэалізацыі дзяржпраграм і кансалідацыя фінансавых сродкаў для дасягнення стратэгічных мэт і прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сярэднетэрміновую перспектыву, выкарыстанне праграмна-мэтавага падыходу ў бюджэтным працэсе.

Базавыя прынцыпы функцыянавання новай сістэмы наступныя:

  • дзяржаўная падтрымка аказваецца ў межах рэалізацыі дзяржаўных праграм у выглядзе кампенсацыі за кошт бюджэтных сродкаў часткі выдаткаў на набыццё тэхналагічнага абсталявання і запасных частак або прадастаўлення крэдытаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь»;
  • адбор інвестыцыйных праектаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2016 г. № 347);
  • забяспечваецца роўны доступ да рэсурсаў незалежна ад формы ўласнасці.

Пералік дзяржаўных праграм на 2016 – 2020 гады зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 г. № 148 (узгоднены Кіраўніком дзяржавы).

Заўвага. Пералік дзяржаўных праграм быў сфарміраваны ў адпаведнасці з прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020  гады, вызначанымі Праграмай дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2016 г. № 274) і пазней замацаванымі ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020  гады (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2016 г. № 466).

Дзяржаўныя праграмы накіраваны на інавацыйнае і навукова-тэхналагічнае развіццё, інфарматызацыю грамадства і развіццё транспартнага патэнцыялу, забеспячэнне энергетычнай і экалагічнай бяспекі, будаўніцтва і эфектыўнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, развіццё сацыяльнай сферы (афовы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры і спорту).

Парадак фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўных праграм зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2016 г. № 289. У адпаведнасці з гэтым указам аб’ёмы фінансавання праграм устанаўліваюцца ў межах бюджэтнага працэсу і ўвязваюцца з вынікамі рэалізацыі гэтых праграм. Пры фінансаванні іх мерапрыемстваў за кошт мясцовых бюджэтаў забяспечваецца ўдзел прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Адбор выканаўцаў мерапрыемстваў ажыццяўляецца заказчыкамі (распарадчыкамі бюджэтных сродкаў) на конкурснай аснове. Патрабаванні да структуры дзяржаўнай праграмы і зместу справаздач аб выніках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы вызначаны пастановай Міністэрства эканомікі ад 19 жніўня 2016 г. № 51.

Работа па фарміраванні і выкананні дзяржаўных праграм, павышэнні іх эфектыўнасці каардынуецца міжведамственнай камісіяй па дзяржаўных праграмах, створанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2016 г. № 800, – калегіяльным органам, у які ўваходзяць прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», іншых дзяржаўных органаў.

У сувязі з увядзеннем новых метадалагічных падыходаў адказныя заказчыкі пачалі выкананне большасці дзяржаўных праграмм у другой палове 2016 года.