Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню

Парк высокіх тэхналогій (ПВТ)

Ільготныя ўмовы ў рэспубліцы маюць таксама рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій, асноўнымі відамі дзейнасці якога з'яўляюцца: распрацоўка і ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і праграмнага забеспячэння як для ўнутранага карыстання, так і на экспарт, працы па 12 высокатэхналагічных напрамках - ад стварэння матэрыялаў для мікра- і нанаэлектронікі да авіяцыйнай і ракетна-касмічнай тэхнікі.

Даведачна: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2005 г. № 12 “Аб парку высокіх тэхналогій”.

Валодаючы высокакваліфікаванымі кадрамі ў IT-галіне, Беларусь мае намер стаць актыўнай удзельніцай сусветнага рынку інфармацыйных тэхналогій.

У цяперашні час на рынку экспартна-арыентаванага праграмавання Беларусі занята каля 15 тысяч спецыялістаў. Беларускія кампаніі (EPAM, IBA, Sam-Solutions, Belsoft, ScienceSoft і інш.) выконваюць праекты для British Telecom, T-Mobile, Cingular / ATT, BlueCross BlueShield, Reuters, Лонданская Фондавая Біржа, AeroMexico, William Hill, SAP, Microsoft, Hyperion, BEA, Colgate, Samsung, IBM, Siemens, Alcatel і шэрагу іншых.

Развіццю IT-галіны садзейнічае спецыяльны рэжым Парку высокіх тэхналогій, які прадастаўляе пэўныя льготы яго рэзідэнтам, а таксама юрыдычным асобам, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій, але якія рэалізуюць бізнес-праекты ў сферы новых і высокіх тэхналогій.

Асноўныя прэферэнцыі рэзідэнтаў ПВТ:

• вызваленне ад падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якiя выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі;

• вызваленне ад падатку на прыбытак;

• вызваленне ад падатку на даданую вартасць па абаротах ад рэалізацыі;

• вызваленне ад зямельнага падатку на перыяд будаўніцтва, але не больш за 3 гады;

• вызваленне ад падатку на нерухомасць;

• вызваленне ад выплаты мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе тавараў для ажыццяўлення відаў дзейнасці ў IT-галіне;

• выплата падаходнага падатку работнікаў па стаўцы 9 працэнтаў, што не ўключаюцца ў сукупны гадавы даход.

Асноўныя прэферэнцыі нерэзідэнтаў ПВТ прадастаўляюцца толькі ў частцы рэалізацыі зарэгістраванага бізнес-праекта і ўключаюць:

• вызваленне ад падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якiя выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі;

• вызваленне ад падатку на прыбытак;

• вызваленне ад падатку на даданую вартасць па абаротах ад рэалізацыі;

• выплата падаходнага падатку работнікаў па стаўцы 9 працэнтаў.

Рэгістрацыя рэзідэнтаў ПВТ (бізнэс-праектаў нерэзідэнтаў ПВТ) ажыццяўляецца адміністрацыяй ПВТ на падставе рашэння Назіральнага савета Парку высокіх тэхналогій пры ўмове вядзення імі дзейнасці па аналізе, праектаванні і праграмным забеспячэнні інфармацыйных сістэм, па апрацоўцы дадзеных, па правядзенні фундаментальных і прыкладных даследаванняў, эксперыментальных распрацовак у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук, і па іншых IT-напрамках.

Для разгляду пытання аб рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта ПВТ (бізнэс-праекта нерэзідэнта ПВТ) у адміністрацыю ПВТ прадстаўляецца абмежаваны пералік дакументаў.