Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Зялёная эканоміка / Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі Е5Р

Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі Е5Р

10 ліпеня 2018 года ў Мінску афіцыйна пачало сваю дзейнасць Усходнееўрапейскае партнёрства па пытаннях энергаэфектыўнасці і экалогіі (Е5Р). Е5Р – гэта шматбаковы фонд з капіталам 200 мільёнаў еўра, створаны для стымулявання інвестыцый у энергаэфектыўнасць ў такіх краінах Усходняга партнёрства, як Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Рэсурсы Е5Р выкарыстоўваюцца ў якасці грантаў у дадатак да крэдытаў ад міжнародных фінансавых арганізацый у мэтах садзейнічання паляпшэнню энергаэфектыўнасці і навакольнага асяроддзя, спрыяючы эканамічнай канкурэнтаздольнасці і палітычным дыялогу. Асноўныя сектары, якія атрымліваюць грантавую падтрымку Е5Р: цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне, утылізацыя цвёрдых адходаў, вулічнае асвячэнне, мясцовы транспарт і цеплаізаляцыя грамадскіх будынкаў ЕБРР выступае ў якасці кіраўніка фонду Е5Р ад імя яго донараў і міжнародных фінансавых арганізацый, якія з'яўляюцца яго ўдзельнікамі.

Краіны – донары Е5Р ўжо аб'явілі аб выдзяленні узносаў на суму звыш 17 мільёнаў еўра на падтрымку праектаў у Беларусі, якія ажыццяўляюцца міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. ЕС, з'яўляючыся найбуйнейшым укладчыкам фонду на сённяшні дзень, таксама вылучыў 1 мільён еўра для Беларусі.

Першы гранд ад Е5Р ў памеры 2 мільёны еўра ў Беларусі будзе прадстаўлены праекту па цвёрдых адходаў ў Пухавічах. ЕБРР акажа дапамогу ў будаўніцтве першага ў краіне рэгіянальнага і больш экалагічна бяспечнага палігона адходаў у адпаведнасці са стандартамі ЕС.