Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Санацыя і банкруцтва / Увазе часовых (антыкрызісных) упраўляючых!

Увазе часовых (антыкрызісных) упраўляючых!

Аб дэнамінацыі

У сувязі з паступленнем запытаў часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў дэпартамент па санацыі і банкруцтву міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь звяртае вашу ўвагу, што з улікам прыняцця Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №450 ад 4 лістапада 2015 г. “Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь” (далей – Указ) пры афармленні дакументаў падчас ажыццяўлення сваёй дзейнасці неабходна:

1. У перыяд з 1 ліпеня 2016 г. па 31 снежня 2016 г. указваць памер беларускіх рублёў у грашовых адзінках узору 2009 г. і ў дужках – узору 2000 г.;

2. З 1 студзеня 2017 г. указваць памер беларускіх рублёў у грашовых адзінках узору 2009 г.

3. Пры разліку ўзнагароджання часовага (антыкрызіснага)  кіраўніка з 1 ліпеня 2016 г. у адпаведнасці з нормамі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №260 ад 28 лютага 2007 г. “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку прызначэння і выплаты ўзнагароджання часоваму (антыкрызіснаму) кіраўніку ў вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” (далей – Палажэнне) кіравацца норамамі Указа.

Да прыняцця новага палажэння пры разліку дадатковага ўзнагароджання па выніках справы (пункт 5 палажэння) стаўкі працэнтаў з улікам дэнамінацыі павінны ўсталёўвацца ў наступных памерах:

30 працэнтаў ад сумарнага памера сродкаў, які не перавышае 1000 рублёў;

3000 рублёў і 20 працэнтаў ад сумаранага памеру сродкаў, які перавышае 1000 рублёў, але не перавышае 5000 рублёў;

1100 рублёў і 10 працэнтаў ад сумарнага памеру продкаў, які перавышае 5000 рублёў, але не перавышае 10000 рублёў;

1600 рублёў і 5 працэнтаў ад сумарнага памеру сродкаў, які перавышае 10000 рублёў.

 


Аб чарговасці задавальнення патрабаванняў крэдытораў па камандзіровачных расходах і іншых выплат стымулюючага і кампенсацыйнага характару ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам

Па выніках разгляду зваротаў часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў па пытаннях чарговасці задавальнення патрабаванняў працоўнікаў даўжніка па камандзіровачных расходах, а таксама іншых выплат, звязаных з выкананнем імі працоўных абавязкаў, Дэпартамент па санацыі і банкруцтву звяртае ўвагу на наступнае.

У адпаведнасцю з часткай трэцяй артыкула 141 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкурцтве)” у другую чаргу ажыццяўляюцца разлікі па патрабаваннях крэдытораў, якія ўзніклі да моманту адкрыцця конкурснай вытворчасці, у тым ліку па выплаце выхадной дапамогі, аплаце працы асоб, якія працуюць (працавалі) у даўжніка па працоўных дагаворах (кантрактах).

Згодна растлумачэнню Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь ад 20 красавіка 2006 г. №03-29/797 зыходзячы са зместу часткі першай артыкула 63 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК), пад аплатай працы працоўнікаў маецца на ўвазе, у тым ліку, і дадатковыя выплаты стымулюючага і кампенсацыйнага характару. У адпаведнасці з часткай другой артыкула 90 ПК – гэта грашовыя выплаты, якія ўстаноўлены з мэтай пакрыцця працаўнікам выдаткаў, звязаных з выкананнем імі працоўных абавязкаў, да якіх у сілу артыкула 95 ПК адносяцца і камандзіровачныя расходы.

Такім чынам, камандзіровачныя расходы і іншыя выдаткі, звязаныя з выкананнем працоўных абавязкаў, з’яўляюцца адным са складнікаў аплаты працы. Адпаведна патрабаванні па спагнанні названых расходаў, якія ўзніклі да адкрыцця конкурснай вытворчасці, у адпаведнасці з растлумачэннем Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь падлягае задавальненню ў другую чаргу.


На падставе часткі дзявятай артыкула 63 Закона Рэспублікі Беларусь Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) кіраўнікі - юрыдычныя асобы і кіраўнікі - індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны на працягу пяцi дзён з дня заключэння імі дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў (далей - страхавы поліс ) прадставіць яго копію ў орган дзяржаўнага кiравання па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве).

На падставе вышэйпададзенага, Дэпартамент вызначае неабходнасць выканання ўстаноўленых дзеючым заканадаўствам тэрмінаў прадстаўлення страхавых полісаў.

У адваротным выпадку да вас магчыма прымяненне адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай часткай 8 артыкула 12.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях. 


У адпаведнасці з ч. 3 артыкула 11.65 КаАП ажыццяўленне дзейнасці часовага (антыкрызіснага) кіраўніка ў вядзенні па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) без заключэння дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці часовага (антыкрызіснага) кіраўніка ў вядзенні па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) - цягне накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры ад сямідзесяці пяці да ста базавых велічынь.


Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей - Дэпартамент) у межах кампетэнцыі інфармуе аб наступным.

У ходзе ажыццяўлення Дэпартаментам па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей - Дэпартамент) кантролю за дзейнасцю кіраўнікоў у форме маніторынгу ўстаноўлена, што за студзень 2015 года 25 з 196 кіраўнікоў несвоечасова прадставілі справаздачы ў Дэпартамент, а 18 кіраўнікоў не прадставілі справаздачы наогул.

На падставе абзаца семнаццаць часткі першай артыкула 77 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” (далей - Закон), а таксама пункта 2 Інструкцыі аб парадку складання і прадстаўлення ў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь справаздач часовымі (антыкрызіснымі) кіраўнікамі (далей - кіраўнікі), зацверджанай пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2013 №4, кіраўнікі абавязаны прадстаўляць справаздачы аб сваёй дзейнасці, а ў працэдурах абароннага перыяду, конкурснай вытворчасці - таксама аб гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці даўжнiка ў орган дзяржаўнага кiравання па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) штомесяц не пазней за 25-е чысло месяца, наступнага за справаздачным, на папяровым носьбіце, завераным ва ўстаноўленым парадку, і ў электронным выглядзе.

На падставе вышэйпададзенага, Дэпартамент вызначае неабходнасць выканання ўстаноўленых дзеючым заканадаўствам тэрмінаў прадстаўлення справаздач.

У адваротным выпадку да Вас магчыма прымяненне адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай часткай 8 артыкула 12.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях.


Аб патрабаваннях да антыкрызісных кіраўнікоў пры банкруцтве банка

На бягучую дату ў Рэспубліцы Беларусь адсутнічаюць кіраўнікі, якія валодаюць спецыяльным атэстатам Нацыянальнага банка (афіцыйны сайт Нацыянальнага банка (Банкаўская сістэма/Спецыяльная кваліфікацыйная камісія/Звесткі аб антыкрызісных кіраўніках пры банкруцтве банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый).

У адпаведнасці з арт. 173 Закона “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” (далей - Закон) прадугледжана, што кіраўнік пры банкруцтве банка павінен адпавядаць патрабаванням артыкулаў 62 і 63 Закона, кваліфікацыйным патрабаванням, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь, а таксама мець дадаткова спецыяльны атэстат упраўляючага.

Пры неспрыяльным развіцці сітуацыі хоць бы ў адным з банкаў могуць паўстаць праблемы ў частцы арганізацыі вонкавага кіравання банкам.

Праходжанне дадзенай атэстацыі рэгламентавана Інструкцыяй аб спецыяльнай атэстацыі на адпаведнасць кваліфікацыйным патрабаванням, што прад'яўляюцца да антыкрызіснага кіраўніка пры банкруцтве банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі (зацверджана пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 22.12.2012 №692).

У мэтах кадравага забеспячэння магчымых судовых працэдур у дачыненні да неплацежаздольных банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый прапануем кіраўнікам, якія жадаюць ажыццяўляць антыкрызіснае кіраванне ў банкаўскай сферы, звяртацца для праходжання спецыяльнай атэстацыі ў Нацыянальны банк у парадку, устаноўленым названай інструкцыяй.


Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей - Дэпартамент) даводзіць да ведама кіраўнікоў наступную інфармацыю.

Забеспячэнне якаснага пошуку, выяўлення і вяртання маёмасцi даўжнiка немагчыма, калi кіраўнік не валодае поўнымі і аб'ектыўнымі звесткамі пра гэту маёмасць, якая ўтрымліваецца ў дакументах бухгалтарскага ўліку. Усе гаспадарчыя аперацыі ў бухгалтарскім уліку павінны пацвярджацца першаснымі ўліковымі дакументамі, аформленымі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці”.

Кіраўніку варта прад'яўляць патрабаванні да службовых асоб (зусім іншых людзей, якія мелі магчымасць даваць абавязковыя для даўжніка ўказанні альбо магчымасць iншым чынам вызначаць яго дзеянні) і індывідуальным прадпрымальнікам аб перадачы дакументаў бухгалтарскага ўліку ў поўным аб'ёме.

У той жа час практыка паказвае, што ў шматлікіх справах аб банкруцтве такая перадача не ажыццяўляецца па віне службовых асоб даўжнікоў.

З 28 жніўня 2013 г. уступіліў сілу змяненні і дапаўненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - КоАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - ПВКабАП), унесеныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 12.07.2013 № 64 -З (апублікаваны ў Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 27.07.2013 № 2/2062).

У прыватнасці зменены склад правапарушэння па частцы 3 артыкула 12.1 КоАП. Замест адказнасці за парушэнне правілаў захоўвання бухгалтарскіх дакументаў уведзена адказнасць за незабеспячэнне захаванасці службовай асобай юрыдычнай асобы або індывідуальным прадпрымальнікам бухгалтарскіх дакументаў (дакументаў прадпрымальніцкай дзейнасці, дакументаў уліку даходаў і расходаў, які ўжываецца пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання) і (або) iншых дакументаў, неабходных для вылічэння і выплаты падаткаў, што пацягнула іх страту.

Адміністрацыйная адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана ў выглядзе штрафу ад чатырох да трыццаці пяці базавых велічынь.

На падставе выкладзенага Дэпартамент рэкамендуе кіраўнікам у мэтах выканання палажэнняў арт.42, 77, абзаца шостага часткi першай арт. 86 і арт. 117 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” пры правядзенні аналізу фінансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка (прыёме ад органаў кiравання даўжнiка або індывідуальнага прадпрымальніка дакументацыі) у выпадку выяўлення прыкмет незабеспячэння захаванасці бухгалтарскіх дакументаў (у поўным аб'ёме або часткова) накіроўваць пра гэта паведамленне аб правапарушэнні ў органы, упаўнаважаныя артыкулам 3.30 ПВКаАП складаць пратаколы аб адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 12.1 КоАП.

Дадзеная мера заклікана стымуляваць вінаватых службовых асоб юрыдычнай асобы або індывідуальных прадпрымальнікаў да аднаўлення згубленых (перадачы ўтоеных) бухгалтарскіх дакументаў і будзе ўлічвацца пры правядзенні праверак у якасці доказу выканання кіраўніком абавязку па прыняцці прадугледжаных заканадаўствам мер, накіраваных на пошук, выяўленне i вяртанне маёмасці даўжніка.


Часовым (антыкрызiсным) кiраўнiкам

Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей - Дэпартамент) даводзіць да ведама кіраўнікоў наступную інфармацыю.

З 01.01.2013 уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2012 № 488 “Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў”.

Падпунктам 1.1 пункта 1 Указа ўстаноўлены падставы для ўключэння камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у рэестр камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Дадзены рэестр ствараецца Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры, з'яўляюцца адкрытымі, агульнадаступнымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт (www.nalog.gov.by).

На падставе выкладзенага Дэпартамент рэкамендуе кіраўнікам ў мэтах выканання палажэнняў артыкула 42 і артыкула 77 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” пры правядзенні аналізу фінансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка выкарыстоўваць звесткі, якія змяшчаюцца ў гэтым рэестры, з наступным накіраваннем у выпадку неабходнасці інфармацыі ў праваахоўныя органы.

Таксама звяртаем увагу, што паводле падпункта 1.9 пункта 1 Указа арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны забяспечыць праверку першасных уліковых дакументаў на прадмет іх адпаведнасці патрабаванням заканадаўства, а ў выпадку іх афармлення ад імя арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь - таксама на прадмет іх прыналежнасці адпраўніку тавару і рэчаіснасці бланка такога дакумента. Інфармацыя аб першасных уліковых дакументах размяшчаецца ў электронным банку даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі на сайце http://blank.bisc.by/Default.aspx.


Часовым (антыкрызiсным) кiраўнiкам

Разгледзеўшы і прааналізаваўшы зварот РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» (далей - Агенцтва), які паступіла ў Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і які датычыцца запытаў часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў аб наяўнасці (адсутнасці) нерухомай маёмасці ў суб'ектаў гаспадарання, якія знаходзяцца ў працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), лічым неабходным звярнуць увагу кіраўнікоў на наступнае.

У адпаведнасці з абзацам 5 часткi 1 артыкула 76 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” (далей - Закон) кіраўнік па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) з моманту яго прызначэння абавязаны прымаць меры, накіраваныя на пошук, выяўленне i вяртанне маёмасцi даўжнiка, у тым ліку што знаходзiцца ў трэцiх асоб.

Акрамя таго, артыкулам 252 Закона прадугледжана, што кіраўнік павінен прыняць усе магчымыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам, па пошуках i вяртанню маёмасцi адсутнага даўжнiка.

Разам з тым, на практыцы маюць месца выпадкі, калі кампетэнтныя дзяржаўныя органы адмаўляюць кіраўніку ў прадастаўленні запытаных звестак, спасылаючыся на платнасць або канфідэнцыяльнасць дадзенай інфармацыі.

У сувязі з чым, з мэтай максімальнага скарачэння расходаў даўжнiка прапануем кіраўнікам скарыстацца названых у абзацы чацвёртым артыкула 75 Закона правам на зварот у гаспадарчы суд з хадайніцтвам аб прадстаўленні і (або) запатрабаваннi ў арганiзацый неабходных дакументаў, заключэнняў, прадстаўленнi iмi iншых звестак, якія адносяцца да гаспадарчай дзейнасцi даўжнiка, а таксама знаёмiцца з такiмi матэрыяламi ў месцы iх знаходжання, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.

Такім чынам, часовы (антыкрызісны) кіраўнік мае права з дапамогай гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь запытаць неабходную інфармацыю ў кампетэнтных дзяржаўных органаў, якія ў выпадку адмовы павінны будуць яго абгрунтаваць, спаслаўшыся на канкрэтныя нормы заканадаўства.

У сваю чаргу кіраўнік, карыстаючыся сваімі паўнамоцтвамі прад'яўляць ад iмя даўжнiка іскавыя і іншыя заявы, мае права абскардзіць у гаспадарчы суд дзеяннi (бяздзейнасць) дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, службовых асоб у парадку, прадугледжаным артыкуламі 227 - 230 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па кароткім нумары даведкі 132, а таксама на сайце Агенцтва mga.by.

Дырэктар Дэпартамента

па санацыі і банкруцтву                                                      А.І. Міранічэнка