Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Вынiкi рэалізацыі дзяржпраграм у 2016 годзе

Вынікі рэалізацыі дзяржпраграм у 2016 годзе

Даведка. Зводная гадавая справаздача падрыхтавана ў тэрмін, вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2016 г. № 289, і заснавана на дадзеных, атрыманых на гэты перыяд.

Па выніках разгляду міжведамаснай камісіяй гадавых справаздач аб выніках рэалізацыі дзяржаўных праграм Міністэрствам эканомікі падрыхтавана зводная гадавая справаздача аб рэалізацыі ў 2016 годзе 19  дзяржаўных праграм (далей – Зводная гадавая справаздача), якая ўключае ацэнку іх эфектыўнасці.

Зводная гадавая справаздачаадобрана на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 6 чэрвеня 2017 г.

Даведка. Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады зацверджана 31 студзеня 2017 г. i ў 2016 годзе не рэалізоўвалася.

Пры аналізе ацэнкі эфектыўнасці названай міжведамаснай камісіяй з 19  дзяржпраграм высокаэфектыўнымі прызнаныя 14, адна дзяржпраграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» з'яўляецца папярэдне эфектыўнай (ацэнка праводзілася паводле папярэдніх звестак Белстата), сярэднюю эфектыўнасць маюць дзве дзяржащныя праграмы («Будаўніцтва жылля» і праграма развіцця фармацэўтычнай прамысловасці), дзве праграмы маюць здавальняючую эфектыўнасць («Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё прыродных рэсурсаў» Дзяржащная праграма развіцця і ўтрымання аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь).

Даведка. Рашэнні пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах прынятыя на падставе заключэнняў Міністэрства фінансаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Ацэнка эфектыўнасці зроблена на падставе супастаўлення дасягнутых і запланаваных мэтавых паказчыкаў, зводных мэтавых паказчыкаў, а таксама фактычных і запланаваных выдаткаў на рэалізацыю праграмы (падпраграмы).

Дзяржаўная праграма лічыцца выкананай, калі дасягнуты яе зводныя мэтавыя і мэтавыя паказчыкі. Пры гэтым выдзеленыя на яе рэалізацыю сродкі выдаткаваны эфектыўна – вынік, атрыманы ў ходзе выканання дзяржаўнай праграмы (або па выніку яе рэалізацыі), перавышае або роўны выдаткам на яе выкананне (ці ў цэлым на яе рэалізацыю).