Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Агульная інфармацыя / Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Міністэрстве эканомікі Рэспублiкi Беларусь (далей - Міністэрства) праводзiцца ў адпаведнасцi з графікам і ажыццяўляецца Міністрам, яго намеснікамі, дырэктарамі дэпартаментаў.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

У выпадку адсутнасці Міністра, прыём ажыццяўляе намеснік, які выконвае яго абавязкі.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі Міністэрства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

• звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства;

• звароту ў дні і гадзіны, якія не адпавядаюць графіку прыему;

• калі падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць заяўніка;

• калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

На асабістым прыёме заяўнік мае права падаць пісьмовы зварот, які рэгіструецца і разглядаецца ва ўстаноўленым парадку. Пры наяўнасці ў звароце пытанняў, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства, заяўніку даецца вуснае тлумачэнне, у якую  дзяржаўную установу або арганізацыю яму трэба звярнуцца.

Па рашэнні кіраўніцтва Міністэрства могуць прымяняцца аўдыё-відэазапіс, кіна- фотаздымка.

Пры звароце на асабiсты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, вiд на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнiкi заяўнiка павiнны прад’явiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва  Міністэрства ажыццяўляецца па тэлефоне 200-13-37 (аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб і пратаколу) альбо па тэлефонах прыёмных, названых ніжэй, а таксама з дапамогай электроннага звароту.

Графік асабістага прыёму ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь

Пасада асобы, якая ажыццяўляе асабісты прыём

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Дні і часы прыёму

Адрас і нумар кабінета

Нумар тэлефона прыёмнай для папярэдняга запісу

Міністр

Зіноўскі Уладзімір Іванавіч

1-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,14

каб. 202

222-60-48

Першы намеснік Міністра

Крутой Дзмітрый Мікалаевіч

2-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,14

каб. 604

222-68-01

Намеснік Міністра

Матусевiч Дзмітрый Феафанавiчч

2-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,14

каб. 304

222-67-77

Намеснік Міністра

Чарвякоў Аляксандр Віктаравіч

3-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,14

каб. 304

222-67-77

Намеснік Міністра

Чабатар Юрый Адамавіч

4-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,14

каб. 604

222-68-01

Намеснік Міністра

 

Уцюпін Павел Уладзіміравіч

5-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,14

каб.406

200-07-77

Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву

Арушаньянц Пётр Барысавіч

3-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,14

каб.504

200-32-78

Дырэктар Дэпартаментапа санацыі і банкруцтву

Міранічэнка Аляксандр Іванавічч

4-я серада месяца

8.00-13.00

вул.Берсана,16

каб.405

306-54-27