Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Дагавор аб зоне свабоднага гандлю СНД

Дагавор аб зоне свабоднага гандлю (далей - дагавор) падпісаны кіраўнікамі ўрадаў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Украіны 18 кастрычніка 2011 года, грунтуецца на прынцыпах і пагадненнях СГА і накіраваны на забеспячэнне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі Дагавора.

 Да цяперашняга часу Дагавор уступіў у сілу для ўсіхдзяржаў-удзельніц Дагавора.

 Пратакол аб прымяненні Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года памiж яго Бакамі і Рэспублікай Узбекістан падпісаны на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД 31 мая 2013 года. Для Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Узбекістан Пратакол уступіў у сілу з 16 мая 2014 года, для Рэспублікі Казахстан - з 20 чэрвеня 2014 года, для Рэспублікі Малдова - з 18 снежня 2015 года (нота МЗС Рэспублікі Малдова № DI/1/391- 14988 ад 10 лістапада 2015 года) і для Украіны - з 27 сакавіка 2016 года (Закон Украіны ад 27 студзеня 2016 г. № 942-VIII). Для Рэспублікі Арменія Пратакол уступіць у сілу з 28 ліпеня 2016 года (нота МЗС Рэспублікі Арменія

№ 1111/06536 ад 24 чэрвеня 2016 года). Кыргызская Рэспубліка і Рэспубліка Таджыкістан да цяперашняга часу не завяршылі гэты працэс.

 Пратаколам прадугледжваецца непрымяненне імпартных пошлін ва ўзаемным гандлі паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі Дагавора і Узбекістанам, а таксама вызначаюцца ўмовы прымянення іншых палажэнняў Дагавора ў адносінах паміж Бакамі Дагавора і Рэспублікай Узбекістан.

 Пры падпісанні Дагавора Саветам кіраўнікоў урадаў СНД прынята рашэнне аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі ўрадамі зацікаўленых дзяржаў-удзельніц СНД праекту Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі.