Індустрыяльны парк
«Вялікі камень» – новая высокатэхналагічная міжнародная пляцоўка для вядзення бізнесу з сучаснай прамысловай архітэктурай, даступнай інфраструктурай і экалагічнымі рашэннямі. «Вялікі камень» дае кампаніям унікальную пляцоўку з доступам да гатовай вытворчай, інжынерна-транспартнай, мытнай і сацыяльна-адміністрацыйнай інфраструктуры, значнымі падатковымі прэферэнцыямі, а таксама асаблівай сістэмай абслугоўвання бізнесу.
Спрыяльны інвестыцыйны клімат гарантаваны як нацыянальным заканадаўствам, так і адмысловымі міжнароднымі дамовамі і абавязацельствамі.
Парк размешчаны ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь – горада Мінска ва ўнікальным прыродным комплексе і ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін-Масква.
На тэрыторыі парка размяшчаюцца вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Фактычна, будуецца сучасны міжнародны эка-горад з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага Кітайска-Беларускага супрацоўніцтва і падпісаных адпаведных міжурадавых дакументаў.
Інвестарам прапаноўваюцца ў арэнду або продаж у прыватную ўласнасць зямельныя ўчасткі з усёй неабходнай інжынерна-транспартнай інфраструктурай, камунікацыямі, сеткамі і кропкамі падлучэння для праектавання і будаўніцтва аб'ектаў. Кампаніі могуць набыць у арэнду (прыватную ўласнасць) гатовыя вытворчыя памяшканні ў тыпавых вытворчых карпусах, забяспечаных усёй неабходнай інфраструктурай, для запуску вытворчасцей у самы кароткі час.
Асноўныя дакументы, якiя рэгулююць дзейнасць парка:
Указ Прэзiдэнта РэспублiкiБеларусь ад 5 чэрвеня 2012 г. № 253 «Аб стварэннiКiтайска-Беларускага iндустрыяльнага парка «Вялiкiкамень»;
Указ Прэзiдэнта РэспублiкiБеларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканаленнi спецыяльнага прававога рэжыма Кiтайска-Беларускага iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень»;
Пастанаўленне Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 жнiўня 2012 г. № 756 «Аб некаторых пытаннях Кiтайска-Беларускага iндустрыяльнага парка»;
Мытны кодэкс Еўразiйскага эканамiчнага саюза.
За падрабязнай iнфармацыяй запрашаем на сайт https://industrialpark.by/.