Міжнародная ацэнка ўзроўня жыцця
У рэйтынгу краін свету па ўзроўні жыцця, апублікаваным у дакладзе ААН аб чалавечым развіцці ў 2013г., Беларусь заняла 50 месца, падняўшыся на 15 пазіцый. Пры гэтым павялічылася і само значэнне індэкса для Рэспублікі Беларусь (з 0, 756 да 0, 793). На рост рэйтынгавага значэння ў найбольшай ступені паўплывала павелічэнне па складніках “сярэдняя працягласць навучання” (з 9,3 да 11,5 гадоў) і “чаканая працягласць жыцця” (з 70,3 да 70,6 гадоў).
Беларусь па-ранейшаму ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця, прычым, ад групы краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця яе аддзяляе ўсяго 3 пазіцыі. Таксама рэспубліка застаецца лідэрам сярод краін СНД - бліжэй за ўсё знаходзіцца Расійская Федэрацыя (55 месца), Казахстан займае 69 пазіцыю.
Індэкс чалавечага развіцця (ІЧР), публікуемы Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, з'яўляецца часткай глабальнага штогадовага Дакладу аб чалавечым развіцці.
У ацэнцы дасягнення краін ўлічваюцца наступныя фактары, якія вызначаюць месца ў рэйтынгу:
• працягласць жыцця,
• узровень аховы здароўя і адукацыі,
• сацыяльная абароненасць,
• экалогія,
• узровень злачыннасці,
• захаванне правоў чалавека
• і памер ВНД (валавы нацыянальны даход) на душу насельніцтва.
Рэйтынг краін свету па якасці жыцця падзелены на чатыры групы: да першай адносяцца краіны з вельмі высокім узроўнем развіцця, да другой - краіны з высокім узроўнем развіцця, да трэцяй - з сярэднім узроўнем і да чацвёртай - краіны з нізкім узроўнем развіцця.