Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Актуальна

Падведзены вынікі другога конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва

Абвешчаны вынікі другога конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва, арганізаванага ў перыяд з 15 снежня 2020 года па 27 студзеня 2021 года ў рамках праекта "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Пераможцамі сталі 32 ініцыятывы:

11 - у тэматычным кірунку «кластарныя ініцыятывы»;

Даведачна. Кластарная ініцыятыва - комплекс мерапрыемстваў па арганізацыі сумеснай дзейнасці тэрытарыяльна-лакалізаваных юрыдычных і фізічных асоб з намерам стварыць кластар, накіраваны на развіццё і ўзмацненне канкурэнтаздольнасці яго ўдзельнікаў.

21 - у тэматычным кірунку «сацыяльна значныя».

Даведачна. Сацыяльна-значная ініцыятыва - комплекс мер па падтрымцы дзелавой ініцыятывы, накіраванай на рашэнне якой-небудзь сацыяльнай праблемы, развіццё інклюзія або пашырэнне падтрымкі сацыяльна неабароненых груп.

У рамках іх рэалізацыі будзе створана каля 150 працоўных месцаў, у тым ліку для людзей з інваліднасцю.

«Развіццё рэгіёнаў з улікам унікальных канкурэнтных пераваг тэрыторый і стымулявання дзелавога патэнцыялу насельніцтва знаходзіцца ў фокусе інтарэсаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Ініцыятывы, што рэалізуюцца ў рамках праекта, унясуць ўклад у вырашэнне гэтай задачы, стануць прыкладамі новых мадэляў прадпрымальніцтва, створаць новыя працоўныя месцы, дадуць магчымасць сацыяльна неабароненым групам насельніцтва ўдзельнічаць у эканоміцы краіны і атрымліваць даход», - адзначыла прадстаўнік Мінэканомікі - Нацыянальны Каардынатар Праекта Ірына Бабачонак.

Падрабязнасці аб выніках другога конкурсу на сайце праекта.

Са спісам пераможцаў можна азнаёміцца па спасылцы.