Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Адказы на звароты

Згодна з п.7 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь размяшчае на сваім афіцыйным сайце адказы на электронныя звароты iдэнтычнага зместу ад розных заяўнікаў, што носяць масавы характар.



Аб разглядзе зваротаў індывідуальных прадпрымальнікаў

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы ў межах кампетэнцыі электронныя звароты індывідуальных прадпрымальнікаў, адрасаваныя ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, інфармуе аб наступным.

У мэтах забеспячэння канструктыўнага дыялогу з бізнес-супольнасцю і выпрацоўкі прапаноў па вырашэнні праблемных пытанняў дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку выкладзеных у зваротах, якія паступілі з Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам эканомікі было арганізавана і 21 мая 2021 г. праведзена чарговае пасяджэнне рабочай трупы па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры грамадска-кансультатыўным (экспертным) савеце па развіццю прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей - рабочая трупа).

У рамках пасяджэння рабочай трупы былі разгледжаны наступныя пытанні.

1.   Аб парадку правядзення разлікаў у наяўнай замежнай валюце за межамі Рэспублікі Беларусь рэзідэнтамі (юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, створанымі (зарэгістраванымі) у Рэспубліцы Беларусь) з нерэзідэнтамі.

2.   Аб укараненні ў Рэспубліцы Беларусь механізму нагляду за таварамі і механізму маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі і сродкамі ідэнтыфікацыі.

3.   Аб зменах, якія вызначаюць парадак выкарыстання касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу.

У пасяджэнні акрамя членаў рабочай трупы прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў (арганізацый), да кампетэнцыі якіх ставіліся прадугледжаныя зваротамі пытанні (Нацыянальны банк, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства транспарту і камунікацый, Асацьіяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў «БАМАП», РУП «Выдавецтва « Белбланкавыд» і іншыя.

Ход абмеркавання разглядаемых пытанняў і прынятыя па іх рашэнні адлюстраваны ў пратаколе пасяджэння рабочай трупы ад 21 мая 2021 г. № 22, які накіраваны для рэалізацыі зацікаўленым органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, членам рабочай трупы і іншым удзельнікам (ліст ад 27 мая 2021 г. № 16-04-10/4460).

Для болын шырокага інфармацыйнага ахопу названы пратакол размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства эканомікі ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт (спасылка).

Дадаткова, у мэтах вывучэння сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі, намеснікам Міністра эканомікі Міцянскім С.В. і прадстаўніком Дэпартамента па прадпрымальніцтву Мінэканомікі 9 і 10 чэрвеня 2021 г. праведзены сустрэчы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у тым ліку непасрэдна на гандлёвых месцах на асобных рынках Магілёўскай вобласці (рынак Чавускага райспажыўтаварыства, ААТ «Крычаўскі рынак») і Віцебскай вобласці (ГП «Рынак» (г. Орша), г. Чашнікі, г. Бешанковічы).

У ходзе праведзенага дыялогу прадпрымальнікамі былі агучаны праблемныя пытанні, сутнасць якіх зводзілася да ўжо пазначаных у ходзе пасяджэння рабочай групы цяжкасцяў ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў бліжэйшай перспектыве ў сувязі з ўвядзеннем безнаяўных разлікаў з нерэзідэнтамі, механізмаў маркіроўкі і наглядзе за таварамі, неабходнасці выкарыстання касавага абсталявання на рынках і іншыя. Абмеркаваны прапановы і меры па стварэнні стабільных, камфортных і прадказальных умоў для вядзення малога бізнесу.



У адказ на звароты грамадзян, что датычацца дзейнасцi рабочай групы па пытаннях iнтэграцыiiпадрыхтоўцы праекта Праграммы дзеянняў Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi па рэалiзацыi палажэнняў Дамовы аб стварэннi Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь паведамляе наступнае.

Звяртаем увагу, што 6 верасня 2019 года кiраўнiкамiўрадаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі парафіраваны праект Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федерацыі па рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая не мае дадаткаў, і спіс дарожных карт.

З пункту гледжання міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэты дакумент да яго падпісання кіраўнікамі дзяржаў мае рабочы характар і не стварае прававых наступстваў для Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемствы па паглыбленні інтэграцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй здзяйсняюцца на падставе адмысловага рашэння, прынятага на рэспубліканскім рэферендуме ў маі 1995 года і ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя абавязацельствы з’яўляюцца адкрытымі для грамадскасці, яны ўтрымліваюцца ў Дамове. Праца, што ладзіцца зараз урадамі дзвюх краін, ахоплівае выключна эканамічную частку Дамовы і накіравана на яе адмысловую рэалізацыю, дзеля чаго падрыхтаваны праект Праграмы.

Дакументы, над якімі працуюць органы ўлады, не ўтрымліваюць палітычнага кампаненту і не ствараюць пагроз для суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У сусветнай практыцы пагадненні, якія датычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ніколі не публікуюцца на стадыі перамоваў, нягледзячы на тое, што такія перамовы доўжацца гадамі, што мы бачым на прыкладзе Трансатлантычнага і Трансціхаакіянскага партнёрства. Меркаванне грамадзян у дадзеным выпадку ўлічваецца на стадыі парламенцкай ратыфікацыі дасягнутых дамоўленасцей.

Адпаведна, любыя змены нацыянальнага заканадаўства, якія вынікаюць з гэтых дамоўленасцей, будуць публічнымі і ў грамадзян будзе магчымасць данесці сваё меркаванне да органаў улады.