Галоўная / Каментарыi

Інфармацыя да пастановы Міністэрства эканомікі ад 17 жніўня 2023 г. № 17 "Аб некаторых пытаннях Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве"

01/09
 

У развіццё Закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" Мінэканомікі прынята пастанова ад 17 жніўня 2023 г. № 17 "Аб некаторых пытаннях Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве".

Дакумент накіраваны на максімальную цыфрызацыю сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці.

Вызначаны аператар па забеспячэнні тэхнічнага і арганізацыйнага функцыянавання Адзінага рэестра.

Устаноўлены пералік звестак, якія падлягаюць размяшчэнню ў Адзіным рэестры на платнай і бязвыплатнай аснове.

Устаноўлена патрабаванне для доступу асоб да матэрыялаў справы аб неплацежаздольнасці або банкруцтве.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2023 г.

Тэгі