Інфармацыя да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2022 г. № 222
Завершана праца па змяненні заканадаўства аб свабодных эканамічных зонах у рамках перадачы паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы па ўстанаўленні і змяненні граніц СЭЗ ураду.
У мэтах рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2021 г. № 143-З прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2022 г. № 222 "Аб вызначэнні межаў свабодных эканамічных зон".
Гэты дакумент вызначае агульныя плошчы і межы кожнай з шасці свабодных эканамічных зон. Таксама прадугледжваецца аптымізацыя тэрыторый асобных СЭЗ, у тым ліку як шляхам выключэння незапатрабаваных, так і праз уключэнне ў іх межы перспектыўных участкаў.
У далейшым змяненні граніц будуць ажыццяўляцца рашэннем Урада. Новыя падыходы дадуць магчымасць скараціць этап, які папярэднічае рэалізацыі новых інвестыцыйных праектаў, за кошт магчымасці больш аператыўнага далучэння да СЭЗ найбольш запатрабаваных тэрыторый.