Інфармацыя да Указа Прэзідэнта ад 13 верасня 2023 г. №285
Гэты дакумент прадугледжвае асаблівы парадак атрымання прыбытку і дывідэндаў асобамі з замежных дзяржаў, якія ўчыняюць недружалюбныя дзеянні, які можа быць задзейнічаны, калі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2023 г. № 280-З «Аб прымяненні спецыяльных абмежавальных мер» (далей - Закон) у дачыненні да іх Урадам была прыменена адпаведная часовая абмежавальная мера.
У цэлым Указ адлюстроўвае зразумелыя правілы ва ўмовах магчымага прымянення такіх мер і адначасова ў мэтах захавання права замежных удзельнікаў на атрыманне прыбытку і дывідэндаў, распараджэнне імі прадугледжвае наступнае:
1) юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь для выплаты прыбытку і (або) дывідэндаў такім удзельнікам, адкрываюць у банках Беларусі спецыяльныя рахункі (рахункі рэзідэнтаў);
2) згаданыя замежныя ўдзельнікі для атрымання грашовых сродкаў з рахункаў рэзідэнтаў адкрываюць спецыяльныя рахункі замежных удзельнікаў, уласнікаў маёмасці;
3) грашовыя сродкі, залічаныя на рахункі рэзідэнтаў, маюць мэтавае прызначэнне і пералічваюцца на спецыяльныя рахункі замежных удзельнікаў, уласнікаў маёмасці ў якасці прыбытку і дывідэндаў у дзесяцідзённы тэрмін з дня іх звароту за іх выплатай;
4) грашовыя сродкі, залічаныя на спецыяльныя рахункі замежных удзельнікаў, уласнікаў маёмасці, могуць выкарыстоўвацца толькі на:
- фінансаванне інвестпраектаў у Беларусі;
– пагашэнне запазычанасці па асобных крэдытах банкаў;
– размяшчэнне ў безадзыўныя банкаўскія ўклады (дэпазіты) на тэрмін не менш за год у банку, у якім адкрыты спецыяльны банкаўскі рахунак;
- іншыя мэты, узгодненыя Урадам з Кіраўніком дзяржавы;
5) зварот спагнання па выканаўчых і іншых дакументах, якія з'яўляюцца падставай для спісання грашовых сродкаў з рахункаў у бясспрэчным парадку, на грашовыя сродкі, размешчаныя на спецыяльных рахунках рэзідэнтаў, не робіцца, арышт на дадзеныя грашовыя сродкі не накладаецца, прыпыненне аперацый па спецыяльных рахунках рэзідэнтаў не ажыццяўляецца. Такія меры не распаўсюджваюцца на выпадкі, прадугледжаныя заканадаўствам аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння, іншай дзейнасці, якая наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы.
Спецыяльная абмежавальная мера ў выглядзе ўстанаўлення абмежаванняў на ажыццяўленне фінансавых аперацый па атрыманню прыбытку і (або) дывідэндаў і іншыя спецыяльныя абмежавальныя меры могуць прымяняцца выключна ў адпаведнасці з Законам і на прынцыпах, вызначаных у ім.
Зацверджаны Указам парадак будзе дзейнічаць толькі для тых асоб з замежных дзяржаў, якія ўчыняюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і (або) арганізацый, у адносінах да якіх Урадам будзе прынята рашэнне ў форме пастановы аб прымяненні адпаведнай спецыяльнай абмежавальнай меры.
Такое рашэнне будзе прымацца пасля адпаведнай ацэнкі прапаноў дзяржорганаў аб яе прымяненні зыходзячы з прапарцыйнасці абмежавальным дзеянням, прынятым недружалюбнымі краінамі, а таксама з улікам аналізу стратэгіі па развіццю арганізацыі, якая праводзіцца замежным удзельнікам у Беларусі.