Інфармацыя да Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве»
18 ліпеня 2022 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Закон аб карэкціроўцы норм Закона ад 30 снежня 2015 года «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве».
Змяненні накіраваны на далейшае развіццё інстытута дзяржаўна-прыватнага партнёрства праз спрашчэнне працэдур у гэтай сферы. У прыватнасці:
- Прадугледжана ўдакладненне шэрагу тэрмінаў і азначэнняў;
- Прадастаўлена дадатковая магчымасць заключэння пагаднення аб ДПП шляхам прамых перагавораў з інвестарам (раней прадугледжваўся толькі адзін варыянт вызначэння прыватнага партнёра, а менавіта: шляхам правядзення конкурсных працэдур);
- Зменшана колькасць дзяржорганаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы праектаў (змяненні закранулі функцыі Мінэканомікі, Мінфіна, Дзяржкаммаёмасці, Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўню);
- Кампенсацыя інвестыцыйных затрат дзяржавай будзе ажыццяўляцца не раней як праз пяць гадоў пасля ўводу аб'екта ў эксплуатацыю.
Таксама для рэгіёнаў прадугледжваецца ўстанаўленне пэўных умоў рэалізацыі праектаў ДПП, арыентаваных на недапушчэнне разбалансаванасці бюджэтаў абласцей. Пагадненні могуць быць заключаны толькі пры выкананні ў бягучым годзе лімітаў дзярждоўгу і памер сукупнага фінансавання праектаў ДПП у рэгіёне не павінен перавышаць 1 працэнт яго даходаў. Акрамя гэтага, будзе спрошчана працэдура ўзгаднення праектаў, якія фінансуюцца толькі з мясцовых бюджэтаў, якія не будуць узгадняцца з Мінфінам і Мінэканомікі, што скароціць тэрмін іх падрыхтоўкі.
Асноўныя палажэнні Закона ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Пры гэтым у шасцімесячны тэрмін Савету Міністраў даручана вызначыць парадак арганізацыі і правядзення прамых перагавораў і парадак фінансавання кампенсацыі затрат і атрымання прыбытку (даходаў) прыватнага партнёра за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Мінэканомікі сумесна з Мінфінам трэба вызначыць склад інвестыцыйных і эксплуатацыйных затрат для праектаў ДПП.