Каментарый да пастановы Мінэканомікі ад 30 жніўня 2023 г. №18
14/09
Дакументам прадугледжана карэкціроўка формы даведкі аб асноўных эканамічных паказчыках, зацверджанай раней пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2016 г. № 42.
Даведка выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы рашэнняў па змяненні для плацельшчыкаў тэрмінаў выплаты падаткаў, збораў, вызвалення ад адміністрацыйных спагнанняў, пеняў і іншых выпадкаў.
З улікам уступлення ў сілу з 1 кастрычніка 2023 г. Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» ў новай форме даведкі ўнесены змяненні ў пералік асноўных эканамічных паказчыкаў суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2023 г.