Дзень кансультацый
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь з 30 чэрвеня па 31 снежня 2020 года ўводзіць у тэставым рэжыме штотыднёвае правядзенне адзінага дня кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Кансультацыі па пытаннях МТП, у тым ліку падрыхтоўкі, рэгулявання і рэалізацыі праектаў (праграм) МТП будуць праводзіцца кожны аўторак з 9.00 да 13.00 па адрасе: г.Мінск, вул.Кальварыйская, д.1, каб.707.
Для запісу на кансультацыю неабходна ў адвольнай форме адправіць заяўку на электронны адрас cu4eu@mail.ru альбо патэлефанаваць па тэлефоне 200-64-65, указаўшы пытанне, якое патрабуе кансультацыі, а таксама назву арганізацыі-атрымальніка МТП. Пасля разгляду заяўкі атрымальнік будзе інфармаваны аб канкрэтным часе кансультацыі. У выпадку непасрэднага прыбыцця да месца правядзення кансультацый, разгляд пытання ажыццяўляецца ў парадку "жывой" чаргі.
У мэтах атрымання ўсебаковай кансультацыі зацікаўленая асоба можа загадзя або пры непасрэдным кансультаванні прадставіць увазе кансультуючых неабходныя дакументы.
У выпадку паступлення заявак ад некалькіх зацікаўленых асоб па аналагічным пытанням, іх разгляд можа ажыццяўляцца адначасова.
Звяртаем увагу, што кансультацыі не праводзяцца па:
дакументах, раней накіраваных на разгляд у Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2003 г. № 1522 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. № 460";
зваротах, накіраваных у Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
дакументах, раней накіраваных у Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.