Галоўная / Эканамічныя саюзы, доступ на рынкі / Саюзная дзяржава / Эканамічныя пытанні ў Саюзнай дзяржаве

Эканамічныя пытанні ў Саюзнай дзяржаве

У 2021-2023 гадах Міністэрства эканомікі каардынавала работу па выкананні Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і 28 Саюзных праграм, якія былі зацверджаны Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада 2021 г. № 6, арыенціраў інтэграцыі на 3-гадовы перыяд.

Па выніках рэалізацыі 28 Саюзных праграм: гарманізавана валютнае і мытнае рэгуляванне; выпрацаваны меры па недапушчэнні адмывання незаконна атрыманых даходаў і інфармацыйнай бяспекі ў фінансавай сферы; збліжаны падыходы па падрыхтоўцы прагнозных дакументаў; выпрацаваны адзіныя правілы доступу да дзяржзакупак, правілы канкурэнцыі; вызначаны падыходы па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі і ўзаемнага прызнання тэхналагічных аперацый, сфарміраваны ўмовы працы ў аграрным сектары, на транспартным рынку і рынку сувязі; сінхранізаваны ўмовы ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў выкарыстання атамнай і ядзернай энергіі; вызначаны ўмовы ўзаемнага доступу тураператараў на рынак турыстычных паслуг; забяспечана прадастаўленне роўных правоў грамадзянам Беларусі і Расіі ў сацыяльна-працоўнай сферы.

Для спрашчэння вядзення бізнесу створаны 5 інтэграваных інфармацыйных платформ, у тым ліку ў падатковай сферы, па наглядзе і маркіроўцы тавараў, транспартным кантролі, ветэрынарным і фітасанітарным кантролі. Створаны 2 наднацыянальныя органы: Міждзяржаўны цэнтр для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі і Наднацыянальны падатковы камітэт.

Выканана каля 1000 мерапрыемстваў планаў па рэалізацыі 28 саюзных праграм. У Рэспубліцы Беларусь прыняты: 34 законы і ўказы; 27 пастаноў Савета Міністраў; 25 ведамасных актаў. Падпісаны і рэалізуюцца 36 двухбаковых дагавораў, прыняты 21 акт Саюзнай дзяржавы.

29 студзеня 2024 г. на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Дэкрэтам нумар 2 зацверджаны Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024 - 2026 гады.

Пры яго распрацоўцы ўлічаны глабальныя змены эканамічных і палітычных умоў: трансфармацыя энергетычных рынкаў і фінансавых сістэм, маштабнае перафарматаванне транспартна-лагістычных маршрутаў.

У 2024-2026 гадах плануецца перайсці да практычнага ўзаемадзеяння на аснове створанай у папярэдні перыяд нарматыўнай прававой базы. У тым ліку па рэалізацыі канкрэтных праектаў у розных галінах эканомікі.

У сувязі з чым 17 чэрвеня 2024 г. Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Снапковым Н.Г. і Намеснікам Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Аверчуком А.Л. зацверджаны Планы мерапрыемстваў па выкананні Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024 - 2026 гады.

Таксама працягнецца праца па гуманітарным накірунку ў інфармацыйнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах. Асобны акцэнт зроблены на супрацоўніцтве ў рабоце з моладдзю, у тым ліку ў рамках рэалізацыі творчых праектаў.

У адпаведнасці з Парадкам распрацоўкі і рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 11 кастрычніка 2000 г. нумар 7) і Парадкам распрацоўкі і рэалізацыі праектаў Саюзнай дзяржавы (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 10 лютага 2017 г. № 5) , Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у межах сваёй кампетэнцыі разглядае і ўзгадняе праекты сумесных саюзных праграм і праектаў. Цяпер праграмы з'яўляюцца інструментам рэалізацыі асобных (кропкавых) ініцыятыў у Саюзнай дзяржаве. Штогод з бюджэту Саюзнай дзяржавы значная частка сродкаў накіроўваецца на вырашэнне важных для Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі сацыяльна-эканамічныя задач.

У 2024 годзе прадаўжаецца рэалізацыя высокатэхналагічных праграм Саюзнай дзяржавы:

- распрацоўка перспектыўных базавых тэхналагічных працэсаў атрымання функцыянальных матэрыялаў, структур, кампанентаў і модуляў для высокаэфектыўных вырабаў фатонікі ў Саюзнай дзяржаве;

- распрацоўка інтэлектуальных, высокатэхналагічных лічбавых і электронных кампанентаў і сістэм для аўтатранспартных сродкаў спецыяльнага і падвойнага прызначэння;

- Распрацоўка базавых элементаў арбітальных і наземных сродкаў у інтарэсах стварэння шматспадарожнікавых груповак малапамерных касмічных апаратаў назірання зямной паверхні і калязямной касмічнай прасторы.

Зацікаўленымі дзяржорганамі вядзецца распрацоўка іншых саюзных праграм і праектаў.