Асабісты прыём

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства) у адпаведнасці з графікам ажыццяўляецца Міністрам, яго намеснікамі, дырэктарамі дэпартаментаў, кіраўнікамі абласных аддзелаў па санацыі і банкруцтву, упраўлення па санацыі і банкруцтву па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Калі на дзень асабістага прыёму прыходзіцца дзяржаўнае свята ці святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

У выпадку адсутнасці Міністра, прыём ажыццяўляе намеснік, які выконвае яго абавязкі.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі Міністэрства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэднi запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

·       звароты па пытаннях, не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства;

·       звароты ў неустаноўленыя дні і час;

·       калі заяўніку ўжо былі дадзены вычарпальныя адказы на пытанні, якія яго цікавяць;

·       калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аудыа- відэазапісы, кіна- фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзiць асабісты прыём, і адказваецца спыніць іх ужыванне;

·       непрад’яўленне дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакументаў, які пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка;

·       калі з заяўніком спынена перапіска па выкладзеным у звароце пытанням.

На асабістым прыёме заяўнік мае права падаць пісьмовы зварот, які рэгіструецца і разглядаецца ва ўстаноўленным парадку. Пры наяўнасці ў звароце пытанняў, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства, заяўніку даецца вуснае тлумачэнне, у якую дзяржаўную установу ці арганізацыю яму трэба звярнуцца. Па рашэнні кіраўніцтва Міністэрства могуць прымяняцца аудыа- відэазапісы, кіна- фотаздымка.

Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўніка павінны прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства ажыццяўляецца па тэлефоне 200-13-37 (група па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб і пратаколу), а таксама пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел

 

 

Графік

асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь

 

Дзень прыёму

Пасада асобы, вядучага асабісты прыём

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

1-я серада месяца

Міністр

Чарвякоў Аляксандр Віктаравіч

2-я серада месяца

Першы намеснік Міністра

Чабатар Юрый Адамавіч

2-я серада месяца

Намеснік Міністра

Міцянскі Сяргей Вітальевіч

3-я серада месяца

Намеснік Міністра

Ярашэвіч Дзмітрый Віктаравіч

4-я серада месяца

Намеснік Міністра

Бранцэвіч Таццяна Віктараўна

5-я серада месяца

Намеснік Міністра

Абраменка Алеся Мікалаеўна

3-я серада месяца

Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву

Русіновіч Вольга Уладзіміраўна

4-я серада месяца

Дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтву

Тараканаў Юрый Аляксеевіч

1-я серада месяца

Начальнік упраўлення
па санацыі і банкруцтву па г. Мінску і Мінскай вобласці

Гапановіч Андрэй Станіслававіч

1-я серада месяца

Начальнік Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Ясніцкая Юлія Вячаславаўна

1-я серада месяца

Начальнік Віцебскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Скіба Алена Аляксееўна

1-я серада месяца

Начальнік Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Гарбун Аляксандр Афанасьевіч

1-я серада месяца

Начальнік Гродзенскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Скарупская Вольга Іванаўна

1-я серада месяца

Начальнік Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Барауля Канстанцін Міхайлавіч