Міжнародная адзнака
У сумесным даследаванні Doing business - 2014, якое падрыхтаваў Сусветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC), Беларусь заняла 63-е месца ў рэйтынгу 189 краін па агульным індэксе лёгкасці вядзення бізнесу. У параўнанні з мінулым годам пазіцыі краіны ў даследаванні палепшыліся на адзін пункт.
Беларусь спрасціла працэдуры па стварэнні прадпрыемства за кошт зніжэння платы за рэгістрацыю і адмены патрабавання наяўнасці часовага банкаўскага рахунку для рэгістрацыі юрыдычнай асобы.
Спрошчаны працэдуры падключэння да сістэмы электразабеспячэння за кошт паскоранай выдачы тэхнічных умоў і дазволаў на земляныя работы і скарачэння часу, неабходнага для падключэння да сеткі электразабеспячэння.
Таксама была спрошчана працэдура перадачы маёмасці шляхам увядзення паскоранай працэдуры рэгістрацыі ўласнасці. Пры нязменнай пазіцыі рэйтынгу адзначаецца паляпшэнне ў параўнанні з мінулым годам на 0,69 (% пунктаў).
Беларусь за мінулы год ўвайшла ў лік дваццаці дзевяці эканомік свету, якія ўключаюць такія краіны, як Азербайджан, Бурундзі, Кот-д'Івуар, Харватыя, Джыбуці, Габон, Гватэмала, Гвінея, Італія, Косава, Латвія, былая югаслаўская Рэспубліка Македонія, Малайзія, Маўрыкій, Мексіка, Малдова, Манголія, Марока, Панама, Філіпіны, Рэспубліка Конга, Румынія, Расійская Федэрацыя, Руанда, Шры-Ланка, Украіна, Узбекістан і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія рэалізавалі рэформы і спрасцілі вядзенне бізнесу па 3 і больш паказчыках рэйтынгу.
У параўнанні з суседнімі краінамі Беларусь прывабна выглядае на фоне Расіі (92-е месца) і Украіны (112), саступаючы балтыйскім "суседзям" - Латвіі (24), Эстоніі (22) і Літве (17). З мяжуючых з Беларуссю краін найбольш блізкі да яе рэйтынг Польшчы - 45-е месца. Партнёр па Мытным саюзе і АЭП Казахстан размясціўся на 50-й пазіцыі.
Пазіцыі Рэспублікі Беларусь у іншых міжнародных рэйтынгах:
Крэдытны рэйтынг Standard & Poor's: B – | |
Крэдытны рэйтынг Moody’s: B3 | |
Індэкс росквіту краін свету 2013 (Legatum Prosperity Index 2013): 58 месца сярод 142 краін | |
Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу ў краінах і рэгіёнах свету, які складае Праграма развіцця ААН (ПРААН) (Human Development Index): 50 месца. | |
Згодна з рэйтынгам Global Services 100 Беларусь заняла 13-е месца сярод 20 краін-лідараў у сферы ІТ-аўтсорсынга і высакатэхналагічных паслуг. |