2016 г.
Дзейнасць Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнагасавету (МІКС) ў 2016 г.
У 2016 г.
было праведзена два пасяджэння МІКС. Першае адбылося22
студзеня 2016 г. на пляцоўцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. На ім
былі разгледжаны наступныя пытанні:
якая работа праводзіцца па падрыхтоўцы падзаконных актаў ў развіццё Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве»;
бягучы этап прапрацоўкі пагаднення па ўдзеле Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў фінансаванні паслуг па падрыхтоўцы першага пілотнага праекта «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі M-10 з 109,9 па 195,15 км»:
разгляд новых праектных прапаноў ДПП, у тым ліку «Стварэнне шматфункцыянальнага вытворча-энергетычнага комплексу ў г. Навагрудку», «Праектаванне і будаўніцтва Станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі ў г. Баранавічы па вул. Куйбышава, 96»,«Шматфункцыянальны сямейны вольнага часу цэнтр»,«Супрацоўніцтва прыватнага бізнесу і дзяржавы ў сферы інавацыйнага навучання школьнікаў праграмаванні і робататэхніцы»;
ход падрыхтоўкі праекта «Рэканструкцыя комплексу будынкаў УАЗ «Гарадская клінічная бальніца №3» у г. Гродна пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер».
Другое пасяджэнне МІКС з удзелам членаў Дзелавога кансультатыўнага савета ЕЭК
ААН, а таксама міжнародных экспертаў адбылося 28 кастрычніка 2016 года,
падчас якога былі разгледжаны наступныя пытанні:
вынікі фарміравання заканадаўчай базы ў сферы ДПП ў Рэспубліцы Беларусь;
каментарыі членаў Дзелавога кансультатыўнага савета ЕЭК ААН па існуючым заканадаўстве ў сферы ДПП, а таксама рэкамендацыі па яго далейшаму развіццю;
прапрацоўка стандартаў ЕЭК ААН у галіне рэалізацыі праектаў ДПП;
падрыхтоўка першага пілотнага праекта ДПП ў Рэспубліцы Беларусь «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі M-10 з 109,9 па 195,15 км» (бягучы этап рэалізацыі праекта, схема яго рэалізацыі);
новыя праектныя прапановы для падрыхтоўкі і рэалізацыі на прынцыпах ДПП, а таксама каментарыі членаў Дзелавога кансультатыўнага савета ЕЭК ААН да іх;
актуалізацыя Нацыянальнай інфраструктурнай стратэгіі на 2017-2030 гг. і перспектывы развіцця ДПП ў Беларусі;
зацвярджэнне рэгламенту работы МІКС і іншыя арганізацыйныя пытанні.