2017 г.

Дзейнасць Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнаг cавету (МІКС) у 2017 г.

 

Першае пасяджэнне МІКС ў 2017 г. адбылося 7 чэрвеня 2017 г. на пляцоўцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

На ім былі разгледжаны наступныя пытанні:

развіццё інфраструктуры, ўвязка з дзяржаўнымі праграмамі, канцэпцыяй «Адзін пояс, адзін шлях», у тым ліку праекты ДПП. Актуалізацыя Нацыянальнай інфраструктурнай стратэгіі.

ўдакладненне пераліку пілотных праектаў ДПП;

зацвярджэнне Плана развіцця ДПП на 2017-2018 гг.;

абмеркаванне папярэдніх вынікаў падрыхтоўкі праекта «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі M-10 з 109,9 па 195,15 км»;

зацвярджэнне справаздачы аб дзейнасці МІКС за 2016 і I палову 2017 гг.;

зацвярджэнне рэгламенту працы Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнага савету і іншыя арганізацыйныя пытанні.