1920 – 1940 Утварэнне Дзяржплана і яго роля ў развіцці народнай гаспадаркі БССР
У 1920 годзе сесія Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта прыняла рашэнне аб распрацоўке Дзяржаўнага плана развіцця народнай гаспадаркі дзяржавы.Першым такім планам, як вядома, стаў план ДЗЯРЖЭЛРА, паклаўшы пачатак сістэмы дзяржаўнага планіравання, а разам з ёй – утварэнню агульнадзяржаўнага органа планіравання і адпаведных органаў на месцах.
Пачатковым этапам фарміравання местных планава-эканамічных органаў былі Эканамічные нарады, створаныя ў рэспубліках, губерніях і абласцях. Было створана і Эканамічная нарада БССР.
Ужо 30 чэрвеня 1921г. Эканамічная нарада зацвердзіла Палажэнне аб Планавай камісіі рэспублікі. З гэтай даты бярэ пачатак гісторыя Дзяржплана БССр. Першапачаткова ў яго абавязкі ўваходзіла толькі распрацоўка адзінага гаспадарчага плана. У далейшым Дзяржплан ператварыўся ў орган, рэгулюючы усё гаспадарчае жыццё.
Аднак у першыя гады гэта дзейнасць вялась вельмі марудна. Асноўнай прычынай гэтага было тое, што Беларусь пазней за іншых рэгіёнаў стала свабоднай ад замежных інтэрвентаў. Да таго ж народная гаспадарка рэспублікі да пачатку 20-х гадоў была моцна разбурана. Таму галоўныя намаганні Дзяржплана накіроўваліся на яе аднаўленне, нягледзячы на востры недахоп кваліфікаваных кадрў з сур’ёзнай эканамічнай падрыхтоўкай і вопытам працы ў разнастайных галінах эканомікі. Толькі пасля таго, як пачала працаваць значаня частка прамысловых прадпрыемстваў, стала наладжвацца праца чыгуначнага транспрта, сельскай гаспадаркі, з’явіліся больш спрыяльныя ўмовы для распрацоўкі адзінага народнагаспадарчага плана рэспублікі.
З гэтай мэтай 7 красавік 1922 года склікаецца арганізацыйнае пасяджэнне рэспубліканскай Дзяржаўнай планавай камісіі, на якім было прынята новае Палажэнне аб Дзяржплане БССР. Згодна Палажэнню, у задачы Дзяржплана уваходзіць рознабаковае кола абавязкаў. Сярод іх – вывучэнне планаў дзяржгапсаорганаў, скаладнне агульнагаспадарчага плана БССР і ўзгадненне з агульнадзяржаўным планам СССР, забеспячэнне яго выканання, распрацоўка планаў электрыфікацыі, раёніравання, выкарыстання прыродных рэсурсаў, навуковае забеспячэнне і суправаджэнне агульнагаспадарчага плана.
Дзяржплану БССР прадстаўлялася права непасрэднага выхаду на цэнтральныя дзяржаўныя органы СССР, наркаматы і ўстановы БССР. На чале Дзяржплана стаяў Намеснік, якога выбіраў ЦВК БССР. Для ўзгаднення працы Дзяржплана з вышэйшымі савецкімі органамі рэспублікі было арганізавана Бюро. З яго ўдзельнікаў, намеснікаў і удзельнікаў секцый Дзяржплана, намеснікаў падсекцый скаладаўся Пленум Дзяржплана.
Дзейнасць Дзяржплана засяроджвалася на найважнейшых накірунках развіцця прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, транспарту, у фінансава-эканамічнай галіне, у галіне раёніравання тэрыторыі рэспублікі, яе электрыфікацыі і вывучэнні прыродных багаццяў.
Арганізацыя планіравання народнай гаспадаркі садзейнічала хуткаму пад’ёму эканомікі. У 1925-1926 гг. Валавая прадукцыя ўсёй цэнзавай прамысловасі на 28,5% перавысіла ўзровень 1913г. (па ўсходніх абласцях), асноўныя фонды – на 5,5%, колькасць працоўных – на 12,5%, прадукцыйнасць працы – на 16,5%, пры памяншэнні працягласці працоўнага дня. Галіна стала працаваць рэнтабельна.
Увядзенне прадпададтка замест прадразвёрсткі, якая праводзілася у перыяд ваенага камунізма, дабратворна адбілася на уздыме сельскай гаспадаркі. У весках пачалі закладвацца асновы новых вытворчых адносін. У 1923 г. налічвалася ўжо 105 сельскагаспадарчых кааператыўных таварыстваў, якія аб’ядноўвалі 28 427 сялянскіх гаспадарак.
Вялікую ролю сталі адыгрываць саўгасы і калгасы. Сельская гаспадарка да канца 1925 г. па пасяўным плошчам, валавай прадукцыі запаволення і пагалў’ю жывёл дасягнула дарэвалюцыйнага узроўня.
У гэты час, улічваючы значнасць дзейнасці Дзяржплана, у яго працы прымае ўдзел шэраг буйных навукоўцаў і спецыялістаў, што стала аб’екетыўнай неабходнасцю і традыцыяй на ўсіх наступных этапах. Сярод іх прафесары В. І. Пераход, А. В. Касцяеў, І. І. Калугін і Г. М. Высоцкі.
Дзяржплан БССР ясна сабя ўяўляў, што тыя задачы, якія ставіліся перад ім, неймаверна ажыццяўляць без цеснага супрацоўніцтва з навуковымі ўстановамі рэспублікі.
Такое супрацоўніцтва атрымала моцную базу да пачатку 30-х гадоў, пасля ўтварэння Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, куды ўліўся і існуючы ў той час невялікі Інстытут эканомікі Дзяржплана БССР. Да гэтага часу Дзяржпланам БССР праводзілася актыўная планавая праца, у тым ліку і на перспектыву. Так 3 мая 1928г. было прынята пастанова Савета Народных Камісараў БССР, у якім сцвярджалася: “Прадстаўлены праект пяцігадовага плана народнай гаспадаркі і культурна- сацыяльнага будаўніцтва на 1928-1929 гг. – 1932-1933 гг. – зацвердзіць”. Савет Народных Камісараў БССР даў высокую адзнаку пяцігадоваму плану, адзначыўшы, што ў праэкце плана адлюстраваны асноўныя народагаспадарчыя і палітычныя задачы, якія стаяць перад рэспублікай на бліжэйшыя пяць год.
У першы год пяцігодкі пачалася калектывізацыя ў сельскай гаспадарцы. Да таго ж, буйнымі тэмпамі праводзілася індустрыялізацыя. Ствараліся новыя галіны. У машынабудаўніцтве была асвоена вытворчасць складаных сельскагаспадарчых машын, абсталявання для будаўніцтва, станкоў і іншых вырабаў. Уведзена ў дзеянне першая БелГРЭС (станцыя Асінаўка Аршанскага раёна).
Да перыяду складання другога пяцігадовага плана (1931-1932 гг.) Дзяржплан БССР налічваў 65 чалавек. У 1936-1937 гг. амаль увесь склад Дзяржплана аднавіўся, што ў немалой ступені звязана с рэпрэсіямі тых гадоў. Да 1938 г. колькасць апарата склала 85 чалавек. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны структура Дзяржплана БСС выглядала наступным чынам: Старшыня Дзяржплана і два яго намеснікі; аддзелы – прамысловы, сельскагаспадарчы, капітальных работ, зводны, паліва, таваразварота, навукі і культуры, падрыхтоўкі кадраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аховы здароўя, раёнага планавання, матэрыяльных фондаў, працы і працоўных кадраў, а таксама фінансавы і энергетычны сектары, спецаддзел, упраўленне справамі і сакратэрыят.