Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Старонкi гiсторыi / 1941-1945 Дзяржплан у гады Вялікай Айчыннай вайны

1941-1945 Дзяржплан у гады Вялікай Айчыннай вайны

У 1941 г. у сувязі з акупацыяй тэрыторыі Беларусі дзейнасць Дзяржплана БССР часова перапынілася. Падчас вайны значная частка супрацоўнікаў Дзяржплана пайшла ў дзеючую армію, частка эвакуіравалася.

 22 мая 1942 г. пры СНК БССР у г.Маскве была арганізавана аператыўная група Дзяржплана ў складзе 5 чалавек, якая займалася падрыхтоўчай працай па аднаўленню планавых органаў па меры вызвалення Беларусі ад акупантаў.

У снежні 1943 г., пасля вызвалення часткі рэспублікі, аператыўная група выехала у г. Гомель. Тут распачалася праца па вывучэнні стана гаспадаркі на вызваленай тэрыторыі і распрацоўка прапаноў, якія сталі асновай планіравання аднаўлення і развіцця гаспадаркі Беларусі на першыя пасляваеныя гады.

У жніўні 1944 г. Дзяржплан БССР сумесна з Дзяржпланам СССР падрыхтаваў праект перспектыўнага плана аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі. На канец 1948 г. прадугледжвалася дасягнуць даваенага узроўню прамысловай вытворчасці па асноўных відах вырабаў, памераў пасяўных плошчаў і ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур.