Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

29 красавіка намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч прыняла ўдзел у сустрэчы з моладзевымі пасламі Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Дадзеная сустрэча была ініцыявана Нацыянальным каардынатарам па дасягненню МУР Анатолем Ісачэнка на пляцоўцы УА «Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка».

У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні дасягнення МУР і ўцягнутасць моладзевых паслоў у прасоўванне Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У гутарцы з карэспандэнтам БелТА Таццяна Бранцэвіч адзначыла ўнёсак Мінэканомікі ў рэалізацыю МУР ў Беларусі.

«Беларусь знаходзіцца сярод лідэраў па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця. У адпаведным рэйтынгу краін мы падняліся на 18 пазіцыю з 166. За мінулае пяцігоддзе рэспубліка увайшла ў групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця і займае 53 месца сярод 189.

Дадзеныя вынікі сталі стартавай кропкай у распрацоўваемых Мінэканомікі прагнозных дакументах. Іх меры прама ці ўскосна спрыяюць дасягненню МУР.

Так, распрацавана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года. У мінулым годзе актыўна вялася праца над Асноўнымі палажэннямі Праграмы пяцігодкі, а таксама непасрэдна самай Праграмай. Яна цесна звязана з палажэннямі Стратэгіі да 2035 года і ахоплівае першы этап яе рэалізацыі.

У сваю чаргу, інструментамі рэалізацыі пяцігадовай Праграмы з'яўляюцца дзяржпраграмы, у якія абавязковым парадкам ўключаюцца звесткі аб супастаўнасці паказчыкаў праграмы з МУР.

Такім чынам, распрацоўваемыя прагнозныя дакументы гарманізаваны з мэтамі і задачамі ўстойлівага развіцця », - пракаментавала Таццяна Бранцэвіч.