Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аб Рэспубліканскай дошцы Гонару

22 красавіка 2020 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 136 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год» вызначаны вобласці, раёны, гарады і прадпрыемствы, якія прадэманстравалі лепшыя вынікі працы за 2019 год.

Па выніках працы за 2019 год на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 62 пераможцы спаборніцтва. У іх ліку 12 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 10 арганізацый прамысловасці, тры будаўнічыя арганізацыі, дзевяць арганізацый сельскай гаспадаркі, дзве - лясной гаспадаркі, 26 - сферы паслуг (гандлю, транспарту, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншых).

Адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбылося 30 красавіка, напярэдадні Свята працы 1 мая, у фармаце брыфінгу з удзелам Першага намесніка Прэм'ер-міністра Дзмітрыя Крутога.

"Якасныя вынікі нашага эканамічнага развіцця, якіх удалося дамагчыся у 2019 годзе, сёння нам дапамагаюць у якасці падушцы бяспекі для нівелявання тых негатыўных наступстваў, з якімі сутыкнулася наша эканоміка. Сярод гэтых вынікаў - золатавалютныя рэзервы, прафіцыт бюджэту, высокія паказчыкі па рэальных грашовых даходах насельніцтва. У вогуле усе базавыя галіны нашай эканомікі ў мінулым годзе добра спрацавалі: і прамысловасць, і сельская гаспадарка, і транспарт, і будаўніцтва. Яны забяспечылі прымальныя тэмпы эканамічнага роста", - сказаў першы намеснік Прэм'ер-міністра.

Асобна ён адзначыў сферу аховы здароўя.

«Лекары паказалі бяспрыкладны гераізм на фоне барацьбы з пандэміяй. Выказана прапанова, каб у наступны раз было больш пераможцаў і намінантаў менавіта з гэтай вобласці, і ўнутры сацыяльнага блока мы больш заахвочаны намінантаў са сферы аховы здароўя », - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Выкарыстаны матэрыялы БЕЛТА