Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

«Адкрытая прыёмная» па пытаннях прадпрымальніцтва адбылася ў Столінскім раёне

30 сакавіка 2021 г. адбылася «адкрытая прыёмная» па абмеркаванні праблемных пытанняў развіцця прадпрымальніцтва ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. З улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID, мерапрыемства прайшло ў анлайн рэжыме.

Падчас «адкрытай прыёмнай» были разгледжаны і абмеркаваны прапановы прадпрымальнікаў па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур па выдачы дазволаў і тэхнічных умоў для ўводу ў эксплуатацыю (рэканструкцыі, зносу) аб'ектаў нерухомасці, у тым ліку пры змене мэтавага прызначэння будынкаў, а таксама некаторыя пытанні падрыхтоўкі дазвольнай дакументацыі для гэтых мэтаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі бізнесу і суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Брэсцкай вобласці, Брэсцкага аблвыканкама, Столінскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (Мінэканомікі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Дзяржкаммаёмасці, Дзяржстандарту), а таксама РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» і Беларускага фонду фiнансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Падчас гэтага мерапрыемства прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый дадзены адпаведныя тлумачэнні па паступіўшых праблемных пытаннях, а таксама прадастаўлена інфармацыя аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы суб'ектаў малога прадпрымальніцтва

Праца «адкрытых прыёмных» будзе працягнута. З прыкладным графікам правядзення ў 2021 годзе «адкрытых прыёмных» па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва можна азнаёміцца ​​тут