Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка сустрэлася з гендырэктарам кампаніі «Луттапэк» Чэ Галінам

29/11
 

28 лістапада 2022 г. намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Алеся Абраменка сустрэлася з генеральным дырэктарам кітайскай кампаніі «Луттапэк» сп. Чэ Галінам.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, адміністрацыі індустрыяльнага парку "Вялікі камень", СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры", канцэрна "Беллеспаперапрам".

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць стварэння вытворчасці высокатэхналагічнай упакоўкі на тэрыторыі Беларусі, прапанаваныя нашай краінай умовы вядзення бізнесу і ажыццяўлення інвестыцый, найбольш прыдатныя пляцоўкі для размяшчэння будучай вытворчасці, планы далейшага супрацоўніцтва, у тым ліку з беларускімі вытворцамі малочнай і сокавай прадукцыі, этапы рэалізацыі праекта.

На пляцоўцы Мінэканомікі кампаніяй падпісаны двухбаковыя дакументы аб супрацоўніцтве з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры".

Даведачна. Кампанія «Луттапэк» размешчана ў горадзе Ціндао Кітайскай Народнай Рэспублікі. Кампанія арыентуецца на глабальную вытворчасць, выраб і продаж упаковачных матэрыялаў на папяровай аснове для вадкіх харчовых прадуктаў, з'яўляецца спецыялізаваным камерцыйным пастаўшчыком рашэнняў па вырабе і мантажнай усталёўцы суцэльных ліній і абсталявання для разліву фруктовага соку і малака.

Тэгі