Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў і Цуй Цзымiн абмеркавалі перспектыўныя накірункі тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР

13 лютага 2020 года Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Цуй Цзымiнам.

У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку" Кірыл Карацееў, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікі абмеркавалі перспектыўныя накірункі тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР да 2025 г.: рэалізацыя праектаў "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту", дапамога ў развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку ˮВялiкi камень", будаўніцтва сацыяльнага жылля, а таксама іншыя актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, у рамках сустрэчы падпісаны міжурадавы прыёма-здатачны акт па завяршэнні другога этапу будаўніцтва сацыяльнага жылля ў Рэспубліцы Беларусь.

У 2018-2019 г. уведзены ў эксплуатацыю 22 жылых дома на 1854 кватэры агульнай плошчай каля 118 тыс.м2. Рэалізацыя двух этапаў праекта дазволіла палепшыць умовы пражывання больш за 5 тысяч грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў малазабяспечаных слаёў насельніцтва.

Удзельнікі перамоваў адзначылі значны прагрэс у развіцці двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і намецілі крокі па актывізацыі ўзаемадзеяння ў 2020 г.